Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў: падпісанае Пагадненне заклала трывалы фундамент для выбудоўвання паўнацэннай сістэмы Саюзнага планавання і прагназавання

20/12

 Аб гэтым заявіў сёння Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў пасля завяршэння цырымоніі падпісання міжурадавага Пагаднення аб парадку распрацоўкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы і інфармацыйным узаемадзеянні па эканамічных пытаннях. Заключэнне Пагаднення было прадугледжана Саюзнай праграмай па збліжэнню макраэканамічнай палітыкі.

«Падпісанае Пагадненне заклала трывалы падмурак для выбудоўвання паўнавартаснай сістэмы Саюзнага планавання і прагназавання на каротка-, сярэдне-і доўгатэрміновы перыяды.

Для бізнесу нашых краін важны стратэгічны гарызонт планавання, патрэбны індыкатары развіцця эканомік. Вызначанасць у гэтых пытаннях значна спросціць і паскорыць працэсы фарміравання бізнес-планаў, фінансавых мадэлей развіцця вытворчасцей і інвестпраектаў.

Другі аспект - гэта забеспячэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння. Нягледзячы на тое, што мы з расійскімі калегамі даўно наладзілі цеснае супрацоўніцтва, замацаванне гэтай нормы дасць магчымасць прымаць скаардынаваныя рашэнні, пашырыць двухбаковыя сувязі.

У цэлым, паспяховая рэалізацыя Пагаднення стане чарговым крокам для павышэння эфектыўнасці макраэканамічнай палітыкі, будзе садзейнічаць фарміраванню адзіных прынцыпаў функцыянавання эканомік нашых дзяржаў і забеспячэнню іх эфектыўнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы», - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Тэгі