Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў: падрыхтаваны законапраект, накіраваны на абарону інтарэсаў прадпрыемстваў ад дзеянняў недружалюбных краін

21/03

 Аб гэтым заявіў сёння Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, выступаючы з дакладам на дзесятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Кіраўнік эканамічнага ведамства праінфармаваў сенатараў аб выніках работы ў мінулым годзе і планах на 2023 год.

Паводле слоў Аляксандра Чарвякова, беларускай эканоміцы давядзецца развівацца ва ўмовах з высокай дынамікай негатыўных працэсаў. Знешнi ціск будзе нарастаць. Асноўная задача ў бягучым годзе - наладзіць усю эканамічную сістэму на ўстойлівую працу ў новай рэальнасці. Закласці новыя інстытуты, якія дадуць магчымасць, па-першае, стварыць абарону інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання ад дзеянняў недружалюбных дзяржаў і, па-другое, запусціць дадатковыя механізмы і стымулы для доўгатэрміновага развіцця.

«Праца па стварэнні спрыяльнага рэгулятарнага асяроддзя будзе працягнута. У высокай ступені гатоўнасці шэраг законапраектаў, якія ў хуткім будучым паступяць ці паступілі ўжо на разгляд у Савет Рэспублікі.

Па-першае, падрыхтаваны законапраект, які прадугледжвае комплекс мер па абароне інтарэсаў прадпрыемстваў ад дзеянняў недружалюбных краін.

Па-другое, праект Закона «Аб садзейнічанні і стымуляванні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь». Яго задача - актывізаваць інвестыцыйную дзейнасць шляхам укаранення новых інструментаў і стымулаў.

Дакумент прадугледжвае пры рэалізацыі буйнамаштабных інвестыцыйных праектаў, стратэгічна важных для краіны, заключэнне інвестдагавора з пашыраным пакетам ільгот для інвестара, у тым ліку, і стабілізацыйную агаворку.

Прапісана і дзяржпадтрымка інвестару, але без заключэння інвестыцыйнага дагавора - спрошчаны парадак узаемадзеяння дзяржавы і прыватнага бізнесу. Гэты інструмент разлічаны, у першую чаргу, для стымулявання інвестыцыйнай актыўнасці «мясцовых» суб'ектаў гаспадарання.

Ёсць у Законапраекце і механізм, які прадугледжвае, акрамя льгот, магчымасць закупкі дзяржавай часткі імпартазамяшчальнай прадукцыі. Гэта новы стымул для павелічэння ступені лакалізацыі ў вытворчасці і стварэння новых імпартазамяшчальных вытворчасцей.

Па-трэцяе, абноўлены праект Закона «Аб дзяржаўным прагназаванні». Яго мэта - узмацніць навуковую і інавацыйную асновы дакументаў планавання. Узаемаўвязаць у адзінай сістэме - Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага развіцця, навуковыя, інавацыйныя праграмы, Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця, Праграму пяцігодкі і мэтавыя планы. Менавіта так мы атрымаем адказ на пытанне - якія напрамкі ў галінах развіваць, якія вытворчасці ствараць, у чым лепш кааперавацца. Гэта значыць, у аснову стратэгіі развіцця эканомікі ляжа навукова-тэхналагічны прагноз.

Вядзецца праца па зняцці акцэнтаў пры правядзенні кантрольнай дзейнасці на папераджальна-прафілактычную аснову, а таксама па скарачэнні патрабаванняў, што прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання», – адзначыў кіраўнік эканамічнага ведамства.

Тэгі