Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў прадставіў Дзмітрыя Красоўскага ў якасці дырэктара Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі

16 чэрвеня 2020 года Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь ўзгадніў кандыдатуру Дзмітрыя Анатольевіча Красоўскага на пасаду дырэктара Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. Сёння ж новага дырэктара НАІП прадставіў калектыву Мінэканомікі Аляксандр Чарвякоў.

У сваім наказе Міністр нагадаў, што стаіць задача перафарматаваць працу Агенцтва, надаць ёй новы імпульс, і асаблівую ўвагу надаў напрамкам дзейнасці НАІП, якія сёння трэба развіваць. Акрамя традыцыйнага - інвестыцый, Аляксандр Чарвякоў назваў прадпрымальніцтва і развіццё рэгіёнаў, падкрэсліўшы, што яны добра гармануюць адзін з адным.

 «Інвестыцыі ў выглядзе праектаў лакалізуюцца ў канкрэтным месцы - на зямлі, у рэгіёнах. Таму варта разумець, дзе яны больш патрэбны ў найбольшай ступені. Інвестыцыі ўкладвае бізнес, такім чынам, неабходна актыўная праца Агенцтва, каб прыцягнуць нацыянальнага і замежнага бізнесмена для стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Трэба ствараць у нашай краіне ў параўнанні з нашымі суседзямі найбольш канкурэнтныя ўмовы, пры якіх інвестары мелі б мінімальныя рызыкі і выдаткі пры рэалізацыі сваіх праектаў. У гэтым кірунку неабходна праца як Міністэрства эканомікі, так і НАІП. У бягучай сітуацыі Агенцтву варта надаць новы акцэнт, накіраваны на развіццё рэгіёнаў праз прыцягненне інвестыцый і развіццё прыватнага бізнэсу», - растлумачыў Міністр.

У завяршэнне Аляксандр Чарвякоў пажадаў Дзмітрыю Красоўскаму добрага старту і выніковасці ў працы, і выказаў надзею, што пад яго кіраўніцтвам НАІП стане сапраўдным Агенцтвам развіцця.

У сваю чаргу, Дзмітрый Красоўскі падзякаваў калегам за аказаны давер і прагучаўшыя цёплыя пажаданні, а таксама пацвердзіў нацэленасць на працяг актыўнай прадметнай працы НАІП для дасягнення канкрэтных вынікаў.