Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў: развіццё тэрыторый і галін павінна быць сінхранізавана

Міністэрства эканомікі падвяло вынікі цыкла рабочых паездак кіраўніцтва эканамічнага ведамства ў рэгіёны для садзейнічання ў вырашэнні праблемных пытанняў і вызначэнні перспектыў развіцця тэрыторый пры распрацоўцы пяцігадовых праграмных дакументаў.

Акцэнт рэгіянальнай палітыкі ў бягучай пяцігодцы будзе зроблены на гарадах «80 плюс». Менавіта таму ў 2021 годзе Мінэканомікі надало асаблівую ўвагу метадалагічнаму суправаджэнню працы над рэгіянальнымі праграмамі.

Па выніках сустрэч прынята рашэнне аб карэктыроўцы праектаў дакументаў у мэтах рэалізацыі задач, пастаўленых у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, і забеспячэння узаемаўвязкі галіновых і тэрытарыяльных пяцігадовых планаў.

Паводле слоў Міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова, які наведаў 16 верасня 2021 года Полацкі раён і горад Наваполацк, «развіццё тэрыторый і галін павінна быць сінхранізавана.

Варта дэталёва паглядзець кожнае прадпрыемства.

Па-першае, з пункту гледжання перспектыў развіцця, выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і працы на рынках.

Па-другое, разумеючы, як аптымальна задзейнічаць яго патэнцыял у інтарэсах эканомікі рэгіёну.

Па-трэцяе, з пазіцыі балансу галіновых і тэрытарыяльных інтарэсаў.

Толькі забяспечыўшы выкананне ў праграмных дакументах гэтых базавых умоў, мы атрымаем магутны мультыплікатыўны эфект для рэгіянальнага развіцця».

У працяг рабочай паездкі Міністра эканомікі адбылася прэзентацыя стану спраў і перспектыў інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара. Падчас абмену думкамі па далейшым алгарытме яго развіцця кіраўнік эканамічнага ведамства нагадаў, што ў будучай пяцігодцы плануецца стварыць трынаццаць спецыялізаваных кластараў. Іх развіццё будзе нацэлена на асваенне выпуску новых прадуктаў і іх прасоўванне на рынак.