Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў сустрэўся з паслом ФРГ у Беларусі

22 студзеня 2020 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася сустрэча Міністра Аляксандра Чарвякова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Манфрэдам Хутерэрам.

Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага парадку дня, уключаючы пытанні ўзаемнага гандлю, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Асобна былі разгледжаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння з германскім бокам у эканамічнай сферы, а таксама парадак дня запланаванага на люты 2020г. 17-га пасяджэння Беларуска-Германскай рабочай групы па гандлі і інвестыцыях.