Аляксандр Чарвякоў: у адказ на санкцыйны ціск Беларусь і Расія мабілізаваліся і згуртаваліся
Аб гэтым заявіў сёння Міністр эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў у сваім дакладзе на пасяджэнні 63-яй Сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. Выступленне кіраўніка эканамічнага ведамства было прысвечана рэалізацыі Дэкрэта ВДС Саюзнай дзяржавы ад 4 лістапада 2021 г. № 6 «Аб Асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021 - 2023 гады» і 28 саюзных праграм.
«Знешні ціск, на які разлічвалі нашыя праціўнікі, прывёў да таго, што Беларусь і Расея мабілізаваліся і згуртаваліся мацней. Падтрымліваючы ў гэты складаны час адзін аднаго, мы выкарыстоўвалі гэты трыгер для паглыбленай інтэграцыі нашых эканомік.
Дзейнымі інструментамі супрацьдзеяння санкцыям сталі саюзныя праграмы. Гэты патэнцыял далейшага інтэграцыйнага развіцця застаецца вялізным.
Па-першае, неабходна нарошчваць намаганні па паглыбленні кааперацыі ў прамысловай сферы. Нашым мінпрамам трэба паскорыць распрацоўку і ўкараненне такіх механізмаў. Добры прыклад - скаардынаванае ўзаемадзеянне па 12 праектах імпартазамяшчэння. Ужо ўзгоднены дзевяць з дванаццаці пашпартоў праектаў. Важна, што ў іх замацаваны не толькі бізнес-параметры, але і канкрэтныя ўдзельнікі кааперацыйных ланцужкоў. Такія праекты ўяўляюць узаемную цікавасць, паколькі дазваляюць стварыць новыя працоўныя месцы і замяшчаць выпадальны імпарт з недружалюбных краін.
Па-другое, трэба паглыбляць супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы. Рашэнню абазначанай задачы будзе садзейнічаць міжурадавае пагадненне аб транзіце беларускіх грузаў праз тэрыторыю Расіі. Гэта дазволіць нам спрагназаваць дынаміку паставак, захаваць аб'ём экспарту і выйсці на новыя рынкі. Транспартныя ведамствы павінны як мага хутчэй вырашыць пытанні выканання кабатажу і ажыццяўлення ўсіх відаў аўтамабільных перавозак на бездазвольнай аснове.
Па-трэцяе, патрэбны адзіныя «правілы гульні» ў энергетычнай сферы. Гэта датычыцца кошту газу, электраэнергіі, нафты, а таксама ўмоў і тарыфаў па іх транспарціроўцы. Мы павінны даць бізнэсу пасыл як мінімум на сярэднетэрміновую перспектыву», - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.
Асаблівая ўвага ў дакладзе Кіраўніка эканамічнага ведамства была ўдзелена Саюзнай праграме па збліжэнню макраэканамічнай палітыкі, выканаўцам па якой з'яўляецца Мінэканомікі.
«Да гэтага часу рэалізаваны многія ключавыя мерапрыемствы гэтай праграмы.
У лістападзе прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці». Ён дазваляе нам выкарыстоўваць інструментарый па аздараўленні прадпрыемстваў, папярэджанні іх банкруцтва, а значыць, захоўваць працоўныя месцы і занятасць.
Падрыхтаваны змяненні ў Закон «Аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця». Новаўвядзенні мяркуюць фарміраванне трохгадовага прагнозу з мэтай пераходу на трохгадовае бюджэтаванне, як гэта ўжо адбываецца ў Расійскай Федэрацыі. Фарміраванне прагнозных і праграмных дакументаў на аснове ўзгодненых макраэканамічных паказчыкаў дасць магчымасць больш аб'ектыўна распрацоўваць планы і праграмы развіцця галін, сфер дзейнасці і комплексы мер па стымуляванню эканомікі», - паведаміў Аляксандр Чарвякоў.
На заканчэнне свайго выступлення Міністр эканомікі Беларусь звярнуў увагу, што выгады, якія нашы краіны атрымалі ў рамках рэалізаваных мерапрыемстваў, будуць значна большыя, калі мы здолеем максімальна выкарыстоўваць рэзервы, закладзеныя ў саюзныя праграмы.