Галоўная / Навiны

Аляксандр Чарвякоў: выбудавана сістэмная праца па ўключэнню малога бізнесу ў імпартазамяшчэнне

15/12
 

Аб гэтым заявіў 14 снежня 2022 года Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, выступаючы на канферэнцыі па імпартазамяшчэнні, якая праходзіла на пляцоўцы Мінскага трактарнага завода.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінпрама, Мінэканомікі, Беларускага фонду фiнансавай падтрымкi прадпрымальнiкаў, кіраўнікі флагманаў айчыннай індустрыі - МТЗ, МАЗа, БелАЗа, Мінскага падшыпнікавага завода, канцэрна "Белнафтахім" і прадстаўнікі шэрага іншых прадпрыемстваў.

Як адзначыў у сваім звароце Міністр эканомікі, сістэмная праца па ўключэнню малога і сярэдняга бізнесу ў імпартазамяшчэнне выбудавана і вядзецца з выкарыстаннем трох механізмаў.

«Першы - фінансавая падтрымка імпартазамяшчальным праектам. Шырокую лінейку даступных прадуктаў прапануе банкаўская сістэма краіны. Да канца года будзе прафінансавана каля 490 праектаў на больш як 200 млн. рублёў. Выгадныя пазыкі для мікра- і малых прадпрыемстваў дае Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва. Ужо адабрана 30 праектаў на 3,6 млрд. рублёў.

Другі - выбудоўванне камунікацыі паміж дзяржаўнымі арганізацыямі і прыватным вытворчым бізнесам. Такую задачу паставіў перад намі Кіраўнік дзяржавы на Шостым Усебеларускім народным сходзе. Дзеля гэтага Мінэканомікі сумесна з Фондам арганізуе кантактна-кааперацыйныя біржы на буйных дзяржпрадпрыемствах. Усяго праведзена 20 мерапрыемстваў з удзелам 450 суб'ектаў гаспадарання. Такія перагаворы значна паскараюць пошук дзелавых партнёраў і стварэнне кааперацыйных ланцужкоў.

І трэці - гэта электронныя гандлёвыя пляцоўкі. У маі лічбавую платформу па імпартазамяшчэнні стварыла Беларуская таварная біржа. Мы бачым, што цікавасць да гэтага механізму расце: з мая там праведзена звыш 11 тысяч здзелак на 80 млн. рублёў. Аднак асноўнымі «гульцамі» пакуль выступаюць «прыватнікі»: 90 працэнтаў прадаўцоў і 20 працэнтаў пакупнікоў. Падведамасным прадпрыемствам неабходна больш шырока выкарыстоўваць дадзеную прыладу для пошуку партнёраў і рынкаў збыту.

Высокая рэзультатыўнасць гэтых механізмаў дасць магчымасць значна паскорыць укараненне айчынных аналагаў замежных камплектуючых, павысіць ступень лакалізацыі беларускіх тавараў і стымуляваць стварэнне новых імпартазамяшчальных вытворчасцей», - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

Пасля завяршэння канферэнцыі на пляцоўцы МТЗ адбылася чарговая кантактна-кааперацыйная біржа. У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі малога бізнесу атрымалі магчымасць абмеркаваць на месцы ўмовы і тэрміны паставак сваёй прадукцыі з кіраўнікамі прадпрыемстваў, канструктарамі і інжынерамі.

Тэгі