Андрэй Картун: актыўна развіваюцца новыя напрамкі беларуска-расійскай эканамічнай інтэграцыі
Аб гэтым заявіў намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун у эфіры ток-шоу «По существу» тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне».
Паводле слоў Андрэя Картуна, больш як 80 працэнтаў мерапрыемстваў саюзных праграм ужо выканана. Але пры гэтым актыўна развіваюцца і іншыя напрамкі, якія першапачаткова ў іх не былі прадугледжаны.
«Тое, што, як кажуць, навідавоку – гэта рэгіянальнае супрацоўніцтва. Да нас рэгулярна прыязджаюць расійскія губернатары, нашы міністры і кіраўніцтва Урада – таксама пастаянныя госці расійскіх рэгіёнаў.
Яшчэ адзін напрамак, якога не было ў саюзных праграмах, – гэта інтэграцыйныя імпартазамяшчальныя праекты. Мы разгарнулі гэтую працу практычна адразу, як толькі санкцыйная палітыка пачала ўзмацняцца. Сёння ўжо рэалізуецца шэраг буйных праектаў амаль на мільярд рублёў. І яшчэ каля 10 мы прапрацоўваем.
Галоўная задача інтэграцыйных праектаў – забяспечыць тэхналагічную бяспеку, умацаваць вытворчую кааперацыю. Возьмем, напрыклад, МАЗ і КАМАЗ. Ацаніўшы наяўныя кампетэнцыі, мы ўбачылі, што многія дэталі, камплектуючыя прадпрыемствы ў кааперацыі здольныя рабіць самастойна. Аналагічная сітуацыя і па іншых вытворчасцях. Таму патэнцыял тут вялікі», - адзначыў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.
Каментуючы павелічэнне долі зберажэнняў у беларускіх рублях, Андрэй Картун канстатаваў, што давер беларусаў да нацыянальнай валюты расце.
«Калі глядзець па структуры банкаўскіх зберажэнняў, дык у нас ужо на працягу года тэндэнцыя такая: дэпазіты ў валюце зніжаюцца, а ў рублях растуць. Прычым тэмпы дастаткова высокія: да 5% у месяц. Яшчэ адзін характэрны факт: калі паглядзець дынаміку куплі-продажу валюты па выніках 8 месяцаў, то бачна, што насельніцтва выступае яе чыстым прадаўцом».
Значная частка дыскусіі была прысвечана перадумовам назіранай па выніках мінулага месяца дэфляцыі. У сувязі з гэтым намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства звярнуў увагу, што ў жніўні цэны на асноўныя прадукты ў Беларусі традыцыйна цэны нізкія.
«Пладаагароднінная прадукцыі ўнесла значны ўклад у дэфляцыю: калі 0,3% - гэта агульная дэфляцыя, то 0,44% - плодаагароднінная.
Апроч гэтага, знізіліся кошты на шэраг нехарчовых тавараў, што таксама паўплывала на вынік», – падсумаваў Андрэй Картун.