Галоўная / Навiны

Андрэй Картун: забяспечаны максімальны за апошнія 10 гадоў тэмп прамысловай вытворчасці

19/03
 

Аб гэтым заявіў сёння Першы намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун, выступаючы на пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці «БелАПП».

Паводле слоў Андрэя Картуна, у 2023 г. прамысловы комплекс сфарміраваў амаль трэць ВУП краіны і каля 80 % экспарту тавараў.

Забяспечаны рэкордны за апошнія 10 гадоў тэмп прамысловай вытворчасці – 107,7% да ўзроўню 2022 года.

«У мінулым годзе з «плюсам» спрацавалі прадпрыемствы Мінпрама, Беллегпрама, Белнафтахіма, Белдзяржхарчпрама і Мінсельгасхарча. Дасягнуты максімальныя аб'ёмы выпуску за апошнія 5 гадоў па легкавых аўтамабілях, грузавіках, кар'ерных самазвалах, аўтобусах, пральных машынах, мікрахвалевых печах, тэлевізарах.

Пазітыўная дынаміка і па якасных паказчыках развіцця. Дасягнуты дастаткова высокі ўзровень рэнтабельнасці продажаў – 8,8%. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 10,8%. Экспарт тавараў рэкордны за апошнія 11 гадоў – звыш 40 млрд долараў. Намінальная сярэднямесячная зарплата ў галіне на 9% перавысіла рэспубліканскі ўзровень.

У бягучым годзе прамысловасць таксама дэманструе ўстойлівы рост», – адзначыў Першы намеснік міністра эканомікі.

У сваім дакладзе Андрэй Картун таксама расказаў аб выніках працы па рэалізацыі інвестыцыйных і інтэграцыйных праектаў, развіццю імпартазамяшчэння, вытворчай кааперацыі і нагадаў аб задачах на 2024-ы.

«Неабходна забяспечыць насычэнне ўнутранага рынку айчыннымі таварамі, нарасціць пастаўкі на знешнія рынкі і дасягнуць тэмпу росту валавой дабаўленай вартасці не менш як 103,7%. Гэта будзе рэалізавана шляхам дазагрузкі вытворчых магутнасцей, выканання мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні, выпуску новых відаў прадукцыі», – рэзюмаваў Андрэй Картун.

Тэгі