Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Анжаліка Нікіціна: «Бягучая пяцігодка - перыяд інвестыцыйнага развіцця, а 2021 год - час запуску інвестыцыйнага цыклу»

Міністэрства эканомікі Беларусі праводзіць маніторынг эфектыўнасці работы гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тысяч і больш. З гэтай мэтай сёння ў Лідскім раёне працавала намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна.

- У 2020 годзе скончылі дзеянне праграмы комплекснага развіцця дзесяці рэгіёнаў. Выканана вялікая колькасць мерапрыемстваў. Аднак не ўсе рэгіёны сталі цэнтрамі паскоранага развіцця. Хацелася б разабрацца, у чым прычына, дзе патрэбна дапамога дзяржавы, якія ёсць праблемы, - адзначыла падчас гутаркі з журналістам мясцовага выдання Анжаліка Нікіціна. - Сёння я знаёмлюся з Лідскім раёнам, для мяне гэта новы рэгіён, прычым, рэгіён развіваючыйся. Буйны прамысловы цэнтр, дзе прадстаўлена і харчовая галіна, і машынабудаўнічая, і будаўнічая. Хацелася б паглядзець сітуацыю ў іх. Можа быць, каму-то ў рамках новай пяцігодкі дзяржава зможа падставіць плячо. У каго-то варта павучыцца. Улічваючы той факт, што бягучая пяцігодка прадугледжаная як перыяд інвестыцыйнага развіцця, а 2021 год - час запуску інвестыцыйнага цыклу ў Лідскім раёне, хацелася б вывучыць і праманiторыць рэалізацыю інвестпраектаў. Наведваючы прадпрыемства - надаць увагу выпуску новых відаў высокатэхналагічнай, экспартаарыентаванай прадукцыі.

 Падчас рабочай паездкі Анжаліка Нікіціна сустрэлася са старшынёй райвыканкама Сяргеем Ложачнікам, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віталём Няверай і першым намеснікам старшыні Лідскага райвыканкама Ігарам Квасоўкам, а таксама наведала прадпрыемствы раёна.

У ходзе наведвання дзяржаўнага прадпрыемства "Конус", Анжаліка Нікіціна, адзначыла, што дадзены імпартазамяшчальны праект з'яўляецца адным з самых перспектыўных не толькі ў рэгіёне, але і ў краіне.

- Таму дадзенае прадпрыемства і мае поспех. Тут і высокая дабаўленая вартасць, і добрая заработная плата, і выручка на аднаго работніка, - падкрэсліла намеснік Міністра.

Намеснік Міністра таксама наведала ААТ «Завод Оптык », «Лакафарба», «Лідскае піва».

У час наведвання прадпрыемстваў, сустрэчы з кіраўнікамі і працоўнымі калектывамі цікавасць намесніка Міністра выклікалі пытанні вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, наяўнасці кантрактаў, стану разлікаў і перспектыў развіцця.

- У кожнага прадпрыемства павінен быць свой інвестыцыйны план. Гэта ж развіццё, маштабаванне дзейнасці. Для яго рэалізацыі, магчыма, камусьці трэба аказаць падтрымку, да прыкладу, у рэструктурызацыі даўгавых абавязацельстваў, - адзначала Анжаліка Аляксандраўна. - Асабліва, гэта датычыцца буйных прадпрыемстваў, з вялікай колькасцю працуючых, таму што такія прадпрыемствы павінны жыць, працаваць, развівацца.


(Па матэрыялах Лідскай газеты)