Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Анжаліка Нікіціна сустрэлася з Саветнікам па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства КНР у Беларусі

8 красавіка 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра эканомікі Анжалікі Нікіцінай з Саветнікам па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжао Цюянь.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, функцыянаванне рабочай групы па спрашчэнні гандлёвых працэдур, рэалізацыю праектаў за кошт тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР, асобныя аспекты крэдытнага ўзаемадзеяння, прасоўванне стратэгічнага праекта індустрыяльнага парку «Вялiкi камень», у тым ліку удасканаленне заканадаўства аб парку.

Бакі пазітыўна ацанілі вынікі правядзення першага раунда перамоў па Пагадненню аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый паміж Беларуссю і Кітаем, вызначылі мэты працы на бліжэйшую перспектыву.

 

Падчас сустрэчы кітайскім бокам таксама быў агучаны шэраг прапаноў па ўдзеле прадстаўнікоў беларускага боку ў адукацыйных праграмах КНР, накіраваных на рэалізацыю патэнцыялу і ўмацаванне двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і Кітая ў асобных сферах эканомікі, аказанне інтэлектуальнай падтрымкі і садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі.