Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Ярашэвіч і Кацярына Рояка абмеркавалі напрамкі актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Літвы

8 ліпеня 2020 г. намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч прыняў удзел у анлайн-сустрэчы «Беларусь–Літва: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва пасля пандэміі». Дадзенае мерапрыемства было арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Канфедэрацыяй бізнесу Літвы.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел віцэ-міністр эканомікі і інавацый Літвы Кацярына Рояка, прадстаўнікі гандлёва-эканамічных службаў дыпламатычных ведамстваў Беларусі і Літвы, эксперты, а таксама прадстаўнікі бізнесу дзвюх краін.

Выступы і абмеркавання, якія адбылiся падчас сустрэчы, пазначылі актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама дазволілі сфарміраваць напрамкі для працягу дыялога ў мэтах павышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва.