Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Ярашэвіч: паводле ацэнак, у першым квартале ВУП ўзрасце да 100,8%

Пра гэта 14 красавіка паведаміла намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч падчас падыхода к прэсе.

«Кан'юнктурныя апытанні прамысловых прадпрыемстваў, якія праводзiлiся НДЭІ Мінэканомікі ў сакавіку, сведчаць пра рост пазітыўных чаканняў. Паводле нашых ацэнак, прамысловасць за першы квартал прырасце больш чым на 9%. Асабліва характэрнай з'яўляецца станоўчая дынаміка ў прыбора- і машынабудаванні, фармацэўтыцы.

Такія вынікі дасягаюцца на фоне якасных зменаў.

Эфектыўныя вынікі двух месяцаў назіраюцца ў знешнім гандлі: тэмп росту экспарту тавараў і паслуг склаў 116%, сальда склалася дадатнае - «плюс» больш за 750 млн. долараў. Прычым прафіцыт сфарміраваны ў гандлі як таварамі, так і паслугамі.

Нядрэнную дынаміку паказваюць фінансавыя вынікі арганізацый. Выручка ад рэалізацыі за два месяцы вырасла больш чым на 20%, чысты прыбытак склаў 1,8 млрд. рублёў у процівагу чыстым стратам ў мінулым годзе.

 

Такім чынам, ёсць усе падставы меркаваць, што рост ВУП у першым квартале будзе ў калідоры 100,6-100,8%» – рэзюмаваў Дзмітрый Ярашэвіч.