Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Ярашэвіч: вопыт Паўднёвай Карэі дапаможа арганізацыі айчыннай смарт-індустрыі на аснове балансу інтарэсаў дзяржавы і бізнесу

Аб гэтым заявіў сёння, 29 лістапада 2021 года, намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч у сваім прывітальным слове на стартавым семінары KSP 2021/22 "Лічбавая трансфармацыя эканомікі Беларусі: укараненне лепшых практык супрацоўніцтва бізнесу і дзяржаўнага сектара ў галіне лічбавай трансфармацыі прамысловага сектара".

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства нагадаў, што Праграма абмену ведамі (KSP) рэалізуецца з 2018 года Міністэрствам эканомікі Беларусі сумесна з Карэйскім інстытутам развіцця пры падтрымцы Міністэрства эканомікі і фінансаў Рэспублікі Карэя. Сённяшняе мерапрыемства запускае яе трэці этап.

«Усе гэтыя гады нашае супрацоўніцтва нязменна было плённым, і мы ўдзячны партнёрам за магчымасць далучыцца да перадавога вопыту лічбавай трансфармацыі. Гэтыя веды сёння маюць асаблівую каштоўнасць.

У бягучым годзе ў Беларусі паспяхова завершаны Праект KSP 2020/2021 "Інтэлектуальная падтрымка арганізацыі лічбавай трансфармацыі прамысловасці Беларусі". Яго вынікі плануем выкарыстоўваць як на стратэгічным узроўні, гэта значыць, у дзяржаўнай палітыцы лічбавага развіцця рэальнага сектара, так і на праектным - на прадпрыемствах галіновых міністэрстваў і канцэрнаў. Таксама мяркуем, што гэтыя напрацоўкі зацікавяць сярэдні і буйны вытворчы бізнэс.

Ад новага Праекта чакаем трансфер перадавых практык дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне лічбавага развіцця рэальнага сектара эканомікі. Гэты вопыт дапаможа арганізацыі айчыннай смарт-індустрыі на аснове балансу інтарэсаў дзяржавы і дзелавой супольнасці», – падкрэсліў Дзмітрый Ярашэвіч.

На семінары, які праводзіўся ў гібрыдным фармаце, прысутнічалі Дарадца Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Нам Гунг Джонг, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі, кіраўнікі, даследчыкі і супрацоўнікі праекта з Сеула, прадстаўнікі міністэрстваў, камітэтаў і навуковых -саюзаў, нацыянальныя эксперты па праекце з Беларусі.