Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Дзмітрый Матусевіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі

10 чэрвеня 2020 года Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагародзіў Дзмітрыя Матусевіча Ганаровай граматай Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі па развіццю нацыянальнай эканомікі, удасканаленне дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў сацыяльнай сферы і сферы прадпрымальніцтва, развіццё аграпрамысловага комплекса, лясной гаспадаркі, энергетычнай галіны, транспартнай сферы, экалагічнай палітыкі.

 Дзмітрый Феафанавiч Матусевіч з верасня 2017 года працаваў намеснікам Міністра эканомікі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2020г. № 200 ён быў прызначаны старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Аляксандр Чарвякоў падзякаваў Дзмітрыя Матусевіча за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм і пажадаў яму поспехаў на новай пасадзе.

Дзмітрый Матусевіч у сваю чаргу падзякаваў калегам за цёплыя словы і сумесную працу, і выказаў надзею на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння ў далейшым.