Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Эксперты абмеркавалі нюансы фарміравання смарт-індустрыі Беларусі

22 кастрычніка 2021 года адбыўся круглы стол на тэму: «Фармаванне смарт-індустрыі як драйвер эканамічнага росту рэальнага сектара эканомікі», арганізаваны ў рамках ХХII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця» на пляцоўцы НДЭІ Мінэканомікі.

Мадэратарам мерапрыемства выступіў начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Мінэканомікі Дзмітрый Крупскі.

У пасяджэнні прыняло ўдзел больш за 15 ключавых нацыянальных экспертаў у галіне лічбавага развіцця эканомікі: прадстаўнікі профільных функцыянальных і галіновых дзяржорганаў, кіраўнікі прамысловых бізнес-асацыяцый і ўстаноў навукова-адукацыйнай сферы. Усяго ж да працы круглага стала падпісалася больш за 60 удзельнікаў, як у рэжыме асабістай прысутнасці, так і анлайн.

На мерапрыемстве абмяркоўваўся на экспертным узроўні комплекс пытанняў у галіне фарміравання смарт-індустрыі Беларусі.

Падчас зацікаўленага абмену думкамі і канструктыўнай дыскусіі вельмі грунтоўна і прадметна былі прааналізаваны знешнія і ўнутраныя фактары, якія ўплываюць на дынаміку лічбавай трансфармацыі рэальнага сектара эканомікі. Дадзена ацэнка гатоўнасці розных галін прамысловага комплексу да лічбавай трансфармацыі бізнес-працэсаў. Праведзена параўнанне мадэлі «разумнай фабрыкі» з алгарытмамі працы вытворчых кампаній традыцыйнага тыпу. Абмеркаваны ўплыў працэсу фарміравання смарт-індустрыі на дынаміку развіцця рэальнага сектара беларускай эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве. Разгледжаны стратэгія і інструментар дзяржаўна-прыватнага ўзаемадзеяння ў сферы лічбавага развіцця.

Па выніках працы круглага стала ўдзельнікі выпрацавалі узгодненае бачанне перспектыў і алгарытму кансалідацыі намаганняў зацікаўленых па ўсіх ключавых аспектах фарміравання смарт-індустрыі Беларусі. Гэта стане асновай пры падрыхтоўцы ў далейшым адпаведных праектаў кіраўніцкіх рашэнняў.