Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Эксперты Беларусі і Паўднёвай Карэі абмеркавалі пілотны праект па абыходжанні з камунальнымі адходамі

25 кастрычніка 2021 года адбылася сустрэча экспертаў Мінэканомікі і НАІП з прадстаўнікамі Пасольства Карэйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і кампаніі "DOHWA Engineering". Абмяркоўвалі напрамкі супрацоўніцтва ў галіне ўдасканалення сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі ў Беларусі.

Цяпер у краіне пры супрацоўніцтве з Карэйскім інстытутам экалагічнай прамысловасці і тэхналогій (KEITI) рэалізуецца праект па падрыхтоўцы генеральнага плана па ўдасканаленню сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі ў Мінскай вобласці. У ходзе візіту карэйскай дэлегацыі ў Беларусь запланавана падпісанне Выканаўчага пагаднення аб супрацоўніцтве KEITI з Мінскім аблвыканкамам.

Падчас сустрэчы НАІП прэзентавала інвестыцыйныя магчымасці Беларусі, а карэйскі бок - перспектыўныя сумесныя ініцыятывы ў галіне абыходжання з адходамі. Удзельнікі прадметна абмеркавалі кароткатэрміновы праект дапамогі па перапрацоўцы адходаў у Салігорскім раёне Мінскай вобласці з запланаваным аб'ёмам фінансавання 7 млн. дол. ЗША і тэрмінам рэалізацыі да 3-х гадоў з 2023 года.