Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: будзем ствараць максімальна камфортныя ўмовы для прафесійнага росту маладых эканамістаў

17/05
 

Аб гэтым заявіў Міністр эканомікі Юрый Чабатар на сустрэчы з маладымі спецыялістамі Мінэканомікі.

На думку кіраўніка эканамічнага ведамства, менавіта ад моладзі традыцыйна чакаюць свежага погляду на вырашэнне класічных задач.

«Дзяржслужачы-эканаміст сёння абавязаны адпавядаць высокай планцы патрабаванняў: быць мабільным, крэатыўным, патрыятычным і адказным, умець хутка перабудоўвацца і крочыць у нагу з часам.

 Упэўнены, што вы валодаеце неабходным патэнцыялам, маеце ўсе магчымасці, каб стаць такімі спецыялістамі і ў далейшым дарасці да кіруючых пасад. Але для гэтага трэба добрасумленна працаваць, самаўдасканальвацца, увесь час папаўняць свой інтэлектуальны багаж, «убіраць» досвед, якім з вамі будуць дзяліцца старэйшыя калегі.

А мы са свайго боку будзем ствараць умовы і аказваць падтрымку, каб у вас усё атрымалася», –  падкрэсліў Юры Чабатар.

Падчас размовы Міністра з моладдзю ўзнімаліся пытанні забеспячэння жыллём, стымулявання здаровага ладу жыцця, добраўпарадкавання месцаў адпачынку, прыцягнення маладых спецыялістаў да ўдзелу ў мерапрыемствах, семінарах, бізнес-форумах, якія арганізуюцца Мінэканомікі.

Па выніках сустрэчы прынята рашэнне зрабіць такі фармат зносін рэгулярным.

Тэгі