Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: чым больш моцных і шчасных сем'яў, тым паспяховей і мацней дзяржава

Сёння 14 кастрычніка ў сценах Мінэканомікі прагучалі найлепшыя пажаданні і віншаванні са святам ад калектыву ведамства з нагоды Дня маці. Асаблівыя знакі ўвагі і словы павагі дасталіся шчаслівай маме пяцi дзяцей - інспектару аддзялення кантролю і аналізу справаводства Галоўнага ўпраўлення кантролю і справаводства Марыі Корвін-Кучынскай.

Як падкрэсліў Першы намеснік Міністра Юрый Чабатар, сям'я - гэта адзін з ключавых прыярытэтаў, вакол яе будуецца будучыня краіны.

«Наша багацце - гэта нашы людзі. А гэта праца маці. Калі дзетак шмат - гэта не толькі велізарная радасць, але і прыкмета дабрабыту. І чым больш такіх моцных, шчаслівых сем'яў, тым паспяховей і мацней дзяржава. Менавіта таму ў Беларусі сёння такая вялікая ўвага надаецца прапагандзе сямейных каштоўнасцяў, папулярызацыі ролі жанчыны-маці.»

Першы намеснік Міністра эканомікі ўручыў Марыі Корвін-Кучынскай кветкі, падарункі, а таксама пажадаў усім мамам здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту.