Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: мы атрымаем вялікую прыбаўку да ВРП дзякуючы эфектыўнай занятасці, новым вытворчасцям і прадуктам

Міністэрства эканомікі завяршае цыкл рабочых паездак кіраўніцтва эканамічнага ведамства ў рэгіёны для садзейнічання ў вырашэнні праблемных пытанняў і вызначэнні перспектыў развіцця тэрыторый пры распрацоўцы пяцігадовых праграмных дакументаў. З гэтай мэтай 17 верасня 2021 года першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар наведаў Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці.

Падчас рабочай паездкі першага намесніка Міністра эканомікі абмяркоўваліся праекты праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і горада Бабруйска да 2025 года.

Юрый Чабатар асабліва падкрэсліў неабходнасць прадугледзець у праграмных дакументах алгарытм развіцця вытворчага патэнцыялу рэгіёнаў з апорай на існуючыя працоўныя рэсурсы.

«Патрабуецца выпрацаваць аптымальную траекторыю этапаў ўкаранення « лічбы» і мадэрнізацыі на дзеючых вытворчасцях, што дапаможа росту эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў. Важна зрабіць гэтыя працэсы кіраванымі.

Адпаведна, у праграмах павінны быць новыя інвестыцыйныя праекты, максімальна задзейнічаючыя рэсурсы і ўлічваючыя спецыялізацыю рэгіянальных эканомік. Тым самым, мы ствараем спрыяльнае асяроддзе для з'яўлення новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў.

І ў выніку, фарміруючы ранейшы аб'ём дабаўленага кошту на дзеючых прадпрыемствах за кошт росту прадукцыйнасці працы, мы павінны атрымаць вялікую прыбаўку да ВРП дзякуючы эфектыўнай занятасці, новым вытворчасцям і прадуктам », - растлумачыў Юрый Чабатар.