Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: прамысловасць нарошчвае тэмпы трэці месяц запар

16/12

Аб гэтым заявіў сёння, 16 снежня 2022 года, Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар падчас сваёй рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць.

Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства наведаў шэраг прадпрыемстваў Лідскага і Навагрудскага раёнаў: СЗАТ "Ліпласт СПБ", ЗАТ "Белсалтрэйд", Навагрудскі завод газавай апаратуры, і правёў сустрэчу з працоўным актывам Навагрудскага завода металавырабаў. Юрыя Чабатара цікавілі перспектывы развіцця вытворчасцей, нарошчвання выпуску і збыту прадукцыі, узровень зарплаты. У сваю чаргу работнікі ўзнімалі пытанні цэнаўтварэння, працаўладкавання, якасці дарог і сацыяльнай інфраструктуры.

   Адной з тэм, закранутых падчас гутаркі Юрыя Чабатара з калектывам прадпрыемства, сталі бягучыя вынікі працы эканомікі. Як раней паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт, тэмп росту ВУП за студзень-лістапад, як і месяцам раней, склаў 95,3 працэнта. На думку Юрыя Чабатара, захаванню гэтага ўзроўню ў многім садзейнічала ўстойлівая праца індустрыяльнага комплексу.

«Вытворчасць прадукцыі вырасла на 0,4 п.п. да кастрычніцкіх значэнняў. Такім чынам, пазітыўная дынаміка ў галіны назіраецца трэці месяц запар. У ёй вялізная заслуга нашых флагманаў машынабудавання, якія прырастаюць па аб'ёмах з двухзначнымі тэмпамі. Гэта высокатэхналагічныя інавацыйныя тавары з высокай дабаўленай вартасцю.

Свой значны пазітыўны ўклад захоўвае сельская гаспадарка. Аднаўленне назіраецца таксама ў будаўніцтве, за кошт выканання гадавога задання па жыллі, і ў транспарце - з прычыны актывізацыі пасажыраабароту.

«На вышыні» і якасныя паказчыкі развіцця прадпрыемстваў. Рэнтабельнасць продажаў у цэлым па эканоміцы склала 8,9 працэнта, чысты прыбытак вырас на 12,2 працэнта, выручка расце хутчэй за сабекошт. Як следства, працягваюць зніжацца колькасць і ўдзельная вага стратных арганізацый.

  Станоўчае знешнегандлёвае сальда – «плюс» 4,2 млрд. долараў, прычым прыток валюты забяспечаны як па таварах, так і па паслугах. Гэта стабілізуе ўплыў на фінансавы рынак.

Вышэйапісаныя тэндэнцыі разам з задзейнічаннем рэзерваў росту ў іншых сектарах дадуць магчымасць забяспечыць эканоміцы магутны рывок па выніках снежня», - адзначыў Першы намеснік Міністра.


Тэгі