Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Юрый Чабатар: развіццё прадпрыемстваў рэгіёнаў 80 плюс - гэта рэзерв для эканамічнага рыўка ў бягучай пяцігодцы

Пра гэта сёння 8 кастрычніка 2021 года заявіў першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай паездкі ў Лідскі раён.

Першы намеснік Міністра эканомікі прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім абмяркоўваўся праект пяцігадовай праграмы развіцця рэгіёну.

«Брэнд Ліды і яго вядомасць не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы, вызначае яе індустрыя. Таму ў бягучай пяцігодцы вектар развіцця раёна ўжо, па сутнасці, зададзены. Гэта прамысловасць.

Аднак, у перспектыве паспяховасць вытворчасцей усё мацней будзе залежыць ад таго, наколькі поўна іх прадукцыя адказвае эксклюзіўным патрэбам спажыўцоў.

Нам ужо цяпер неабходна разглядаць матэрыяльныя вытворчасці з пазіцыі ўбудавання іх у «сэрвісную эканоміку». Калі раней паслугам адводзілася толькі дапаможная роля, то цяпер менавіта яны ў значнай ступені вызначаюць канкурэнтаздольнасць як асобнага тавару на рынку, так і ўсёй нацыянальнай эканомікі.

За магчымасць атрымаць максімальна індывідуалізаваны прадукт спажывец больш ахвотна будзе «галасаваць рублём». У гэтым сутнасць кліентаарыентаванга падыходу, на які неабходна арыентавацца прадпрыемствам, каб у бягучай пяцігодцы здзейсніць эканамічны рывок», - распавёў Юрый Чабатар.