Юрый Чабатар: ствараюцца спрыяльныя ўмовы для росту інвестыцыйнай актыўнасці ў рэгіёнах
Аб гэтым заявіў сёння Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар, выступаючы на XVII Гомельскім эканамічным форуме.
У сваім дакладзе Юрый Чабатар асабліва падкрэсліў, што ключавая задача сённяшняга дня – нарошчванне дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці, фарміраванне ўстойлівых пунктаў росту эканомікі рэгіёнаў. І насуперак неспрыяльным вонкавым умовам шмат у чым яе атрымоўваецца вырашаць.
«Большасць замежных інвестараў працягнулі сваю дзейнасць. Тэндэнцыя росту ПЗІ на чыстай аснове захоўваецца: за 2022 год яны павялічыліся больш як на 15%. Пры гэтым доля рэінвесціравання па выніках першага паўгоддзя 2023-га ўзрасла на 1,5 п.п. Гэта азначае, што замежны бізнес па-ранейшаму гатовы прадуктыўна і на доўгатэрміновай аснове працаваць з Беларуссю», – адзначыў Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.
Значны фрагмент выступлення Юрыя Чабатара быў прысвечаны праведзенай працы па зніжэнню існуючых бар'ераў для інвестараў.
«Першае. Спрошчаны працэдуры ў будаўніцтве, што дало магчымасць значна скараціць тэрміны і кошт праектавання і будаўніцтва аб'ектаў. Таксама спрошчаны парадак зносу старых будынкаў і збудаванняў.
Другое. Удасканалены зямельныя адносіны. Мясцовыя органы ўлады атрымалі права ўзгадняць змену мэтавага прызначэння ўчастка і функцыянальнае прызначэнне аб'екта будаўніцтва. Інвестары могуць атрымаць дадатковыя зямельныя ўчасткі пад свой праект без аўкцыёну. Усё гэта дазволіць аператыўна рэагаваць на пытанні, якія ўзнікаюць.
Трэцяе. Спрошчаны парадак уцягвання невыкарыстоўваемай маёмасці ў гаспадарчы абарот.
Чацвёртае. Паляпшаюцца ўмовы інвесціравання. Пашыраны пералік ільгот і прэферэнцый прапануе праект абноўленага Закона «Аб інвестыцыях». Гаворка ідзе аб «стабілізацыйнай агаворцы», вызваленні ад падатку на прыбытак да пяці гадоў, магчымасці дзяржзакупкі часткі прадукцыі ў рамках спецыяльных інвестдагавораў і гэтак далей.
Развіццю рэгіёнаў будзе садзейнічаць спрошчаны механізм пачатку рэалізацыі інвестпраектаў. Для гэтага будзе дастаткова рашэння мясцовых органаў улады. Аблвыканкамы з улікам спецыфікі і патэнцыялу тэрыторый сфарміруюць прыярытэтныя віды дзейнасці для ўкладанняў.
Для надання дадатковага імпульсу рэалізацыі праектаў у рэгіёнах у праекце Закона прадугледжаны механізм бюджэтных трансфертаў, якія выплачваюцца пасля завяршэння праекта. Іх памер будзе залежаць ад узроўню развіцця і спецыялізацыі рэгіёна, у якім рэалізуецца праект.
Чакаем, што рэалізацыя гэтага Закона будзе садзейнічаць змяншэнню міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі, стварэнню больш прывабных умоў ажыццяўлення інвестыцый, а таксама павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння дзяржорганаў з інвестарамі», – канстатаваў Юрый Чабатар.
У завяршэнне свайго даклада Першы намеснік міністра эканомікі расказаў аб працы, якая праводзіцца па развіццю індустрыяльных пляцовак у рэгіёнах.
«Сёння намі абрана 40 пляцовак у гарадах «80 тысяч плюс».
Адпрацоўваем варыянт стварэння на іх базе прамысловых паркаў з невялікім бюджэтным удзелам і прыцягненнем дзеляў фундатараў у якасці кіраўніка.
Цяпер рэалізуюцца пілотныя праекты ў Баранавічах і Пінску. Ёсць аналагічныя планы ў Гродне і Віцебску.
Чакаем такіх жа ініцыятываў і па Гомельскай вобласці», – падсумаваў свой выступ Юрый Чабатар.