Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: аптымізавана больш за палову адмінпрацэдур для бізнесу

22/03

За апошнія два з невялікім гады прааналізаваны ўсе адмінпрацэдуры, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання.

Прыняты рашэнні аб аптымізацыі больш за палову з іх (665). У тым ліку 246 выключаны, 198 пераведзены ў электронную форму.

  З сакавіка 2022 года функцыянуе «Рэестр адміністрацыйных працэдур» rap.gov.by. Ён змяшчае актуальныя даныя аб 903 адміністрацыйных працэдурах.

Сёння для бізнесу даступныя праз адзіны партал электронных паслуг 185 адмінпрацэдур, яшчэ 89 – праз службу «адно акно».

Усё гэта дазваляе істотна скараціць фінансавыя і часавыя выдаткі для прадпрымальнікаў 
Тэгі