Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: падведзены папярэднія вынікі рэалізацыі ў 2022 годзе дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады

23/03
 

Гэта дзяржаўная праграма накіравана на ўмацаванне патэнцыялу суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. У рамках яе выканання ў 2022 годзе бізнесу аказана фінансавая дапамога на агульную суму каля 9,9 млрд. рублёў. Пры гэтым адрасную дзяржаўную фінансавую падтрымку з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў атрымалі 124 суб'екты малога прадпрымальніцтва на агульную суму 8,4 млн рублёў.

Прадуктыўна спрацаваў і Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Фондам прафінансавана за кошт уласных сродкаў 18 суб'ектаў МСП на суму 2,5 млн рублёў і дадзена 26 паручальніцтваў па льготных крэдытах, выдадзеных малому бізнесу беларускімі банкамі, на суму 3,2 млн рублёў.

Па выніках 2022 года па праектах, рэалізаваных з прыцягненнем падтрымкі, створана 195 новых працоўных месцаў, што на чвэрць вышэй за запланаванае.

Актыўна крэдытаваў суб'ектаў МСП у рамках Дзяржаўнай праграмы «Банк развіцця»: прафінансавана 1250 інвестыцыйных праектаў на суму 357,8 млн. рублёў. Найбольшую ўдзельную вагу ў яго крэдытным партфелі занялі вытворчыя праекты - каля 60 працэнтаў. Самымі запатрабаванымі ў бізнесу сталі новыя антыкрызісныя прадукты «Стабілізацыйны» і «Падтрымка экспарту».

Важкую падтрымку прадпрымальнікам аказвалі і іншыя банкі. Сумарны аб'ём крэдытавання суб'ектаў МСП Беларусбанкам, Белінвестбанкам і Белаграпрамбанкам у мінулым годзе склаў 9,5 млрд рублёў.

Тэгі