Галоўная / Навiны

Лічбы і факты: у 2023 годзе ў СЭЗ з'явіцца больш за 30 новых вытворчасцей

20/03
 

У 2022 годзе ў свабодных эканамічных зонах паспяхова завершана 25 праектаў.

Найбольш значныя з іх - увод у эксплуатацыю першага пускавога комплексу завода па выпуску ветэрынарных вырабаў у Віцебску, запуск лініі па вытворчасці МДФ у Смаргоні і халадзільнага комплексу ў Брэсце, завяршэнне будаўніцтва апошняй трэцяй чаргі ТАА «Завод сістэм астуджэння» ў Мінскім раёне.

Паспяховай рэалізацыі новых праектаў садзейнічаюць інвестыцыі ў інжынерную і транспартную інфраструктуру СЭЗ: у мінулым годзе ўведзена ў эксплуатацыю 13 новых інфраструктурных аб'ектаў, у 2023-м там з'явіцца не менш як 10 такіх аб'ектаў, уключаючы 5 буйных электрападстанцый.

Наяўнасць гатовай інфраструктуры дасць магчымасць у бягучым годзе рэзідэнтам СЭЗ завяршыць будаўніцтва сучасных прадпрыемстваў і ў далейшым наладзіць выпуск новай экспартаарыентаванай прадукцыі. Так, у 2023-м плануецца пабудаваць каля 30 новых заводаў, цэхаў і вытворчых памяшканняў.

Напрыклад, у Свіслацкім раёне прадугледжана ўвесці ў эксплуатацыю дрэваапрацоўчы завод, у Гродне - адкрыць вытворчасць шкляной тары з выкарыстаннем інавацыйных энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій, у Мінскім раёне - пабудаваць завод унікальнага рэнтгенаўскага абсталявання, у Мінску - завяршыць будаўніцтва авіярамонтнага завода, у Гомелі - наладзіць вытворчасць вырабаў медыцынскага прызначэння.

Тэгі