Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Мінэканомікі арганізавала комплекснае абмеркаванне актуальных пытанняў забеспячэння стабільнай працы эканомікі

 Міністэрства эканомікі праводзіць аналіз бягучай эканамічнай сітуацыі і адпрацоўку прапаноў бізнеса, рэгіянальных уладаў і галіновых рэгулятараў для фарміравання прапаноў па падтрымцы эканомікі ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.

Сёння ў Мінэканомікі адбылася рабочая сустрэча Міністра эканомікі з кіраўнікамі аб'яднанняў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Матусевіч, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, кіраўнiк Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Наталля Паўлючэнка, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак, кіраўнікі асацыяцый прадпрымальнікаў і бізнес- саюзаў.

Мэтай сустрэчы стаў абмен думкамі з нагоды становішча спраў у эканоміцы з пункту гледжання прыватнага бізнеса.

«Вы найбольш блізка размешчаны да праблемных пытаннях, якія патрабуюць вырашэння, збіраеце неабходную інфармацыю. Натуральна, Міністэрства эканомікі, якое адказвае за працу і развіццё бізнеса, заўсёды гатова разглядаць вашы прапановы, што не пагаршаюць працу людзей, занятых у гэтай сферы дзейнасці. Хацелася б сёння пачуць, што адбываецца, якая ёсць найбольш сур'ёзная праблематыка, якую мы гатовыя далей абмяркоўваць і выпрацоўваць прапановы», - сказаў Аляксандр Чарвякоў перад пачаткам мерапрыемства.

Міністр асабліва адзначыў, што Савет Міністраў у гэтым кірунку працуе і ў бліжэйшы час будзе разглядаць тыя праблемныя пытанні (у тым ліку, арэнды, узносаў у ФСАН, заработнай платы), якія ўжо прадстаўлены. А пры наяўнасці дадатковых прапаноў, яны таксама будуць разгледжаны Урадам.

Міністр растлумачыў, што ў цяперашні час Мінэканомікі ў рамках даручэння першага віцэ-прэм'ера праводзіць маніторынг сітуацыі ў эканоміцы па трох напрамках: з боку прыватнага бізнеса, рэгіёнаў і галіновых міністэрстваў.

Напярэдадні 8 красавіка 2020 года намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар, які курыруе прамысловае развіццё, сустрэўся з намеснікам міністра прамысловасці Аляксандрам Агароднікавым, намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва Алегам Швецам, намеснікам старшыні канцэрна «Беллегпрам» Уладзіславам Зайцавым. Падчас гэтых сустрэч было абмеркавана становішча спраў і прапановы па сістэмных мерам, неабходным прадпрыемствам адпаведных галін для падтрымання стабільнай працы ва ўмовах пандэміі ў свеце і нявызначанасці на рынках збыту.

Таксама Міністр анансаваў правядзенне 10 красавіка сустрэч з прадстаўнікамі міністэрстваў, якія адказваюць за сферу паслуг з тым, каб яны таксама далажылі сітуацыю ў курыруемых напрамках. «За суботу мы акумулюем ўсе прапановы галіновых ведамстваў, рэгіёнаў, бізнесу ў выглядзе спецыяльнай запіскі па выніках маніторынгу і ў панядзелак яна будзе дакладзена прэм'ер-міністру», - растлумачыў алгарытм працы Аляксандр Чарвякоў.

Ён асабліва адзначыў, што падобны абмен думкамі з прадстаўнікамі бізнэса будзе мець рэгулярны характар, з запрашэннем на гэтыя сустрэчы прадстаўнікоў міністэрстваў-рэгулятараў.