Галоўная / Навiны

Мінэканомікі гатова падтрымліваць рэалізацыю ініцыятыў жанчын у сельскім бізнесе

20/12
 

Сёння 20 снежня 2022 года на пляцоўцы Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея адбыўся круглы стол на тэму «Ідэі і магчымасці прадпрымальніцтва ў сельскай гаспадарцы. Сакрэт паспяховага бізнес-праекта».

Падзея стала чарговай у спісе мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па стымуляванні прадпрымальніцкай ініцыятывы, якое заключылі Мінэканомікі, Белінвестбанк і Беларускі саюз жанчын.

У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага аблвыканкама, Чэрвеньскага і Вілейскага райвыканкамаў, Беларускага саюза жанчын, Белінвестбанка, бізнес-саюзаў (асацыяцый), а таксама жанчыны-прадпрымальнікі рэгіёну і СМІ.

Падчас круглага стала былі абмеркаваны магчымасці для развіцця жаночага бізнесу ў сельскай гаспадарцы, некаторыя праблемныя пытанні ў гэтай сферы дзейнасці, а таксама асветлена дзейная сістэма дзяржпадтрымкі суб'ектам МСП.

Тэгі