Мінэканомікі працягвае маніторынг выканання даручэння «Адзін раён–адзін праект»
Сёння, 25 лістапада 2022 года, Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў працаваў у Гомельскай вобласці.
Кіраўнік Міністэрства правёў выязны асабісты прыём грамадзян у Кармянскім райвыканкаме, а таксама прыняў удзел у разглядзе інвестпраектаў, прапанаваных раёнам у якасці прыярытэтных.
Рабочы дзень Міністра эканомікі прадоўжыўся наведваннем прадпрыемстваў Гомельшчыны, на якіх плануецца рэалізацыя інвестпраектаў: СТАА "Белпалімергаз", СП ААТ "АМІПАК", ТАА "Зен Пласт", КУП "Комплекс па перапрацоўцы і пахаванню таксічных прамысловых адходаў Гомельскай вобласці", філіяла № 2 ААТ "Рэчыцкі тэкстыль", ААТ "Рагачоўскі завод "Дыяпраектар".
Аляксандр Чарвякоў на месцы азнаёміўся з вынікамі праведзенай працы і абмеркаваў з кіраўнікамі арганізацый перашкоды, якія яе стрымліваюць.