Міністэрствы эканомікі Беларусі і ААЭ абмеркавалі магчымасць заключэння Пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Сёння, 12 снежня 2022 г. адбыліся тэхнічныя кансультацыі ў анлайн-фармаце паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам эканомікі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў па пытанні магчымасці заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый.
Дамоўленасці аб узаемнай лібералізацыі доступу на рынкі паслуг і параметраў ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці могуць стаць дадатковым інструментам нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а таксама садзейнічаць дасягненню сінэргетычнага эфекту ад лібералізацыі гандлю таварамі па лініі ЕАЭС-ААЭ.
9 снежня 2022 г. на пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскага эканамічнага саюза ў г. Бішкеку было прынята рашэнне аб пачатку перамоў з ААЭ па заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі таварамі.