Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Міністр эканомікі павіншаваў супрацоўнікаў Дэпартаментаў Мінэканомікі з 20-годдзем

Сёння, 2 снежня 2021 года, Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў павіншаваў супрацоўнікаў Дэпартамента па прадпрымальніцтве і Дэпартамента па санацыі і банкруцтве з 20-годдзем з дня заснавання.

«2021 год - значны для Міністэрства, патройны юбілей – 100 гадоў нашаму ведамству і 20 гадоў з дня стварэння ў яго структуры Дэпартамента па прадпрымальніцтве і Дэпартамента па санацыі і банкруцтве.

У цэлым, гэта два ключавыя напрамкі ў плане развіцця бізнесу ў Беларусі. Калі акунуцца ў яго гісторыю, то пачыналі практычна з нуля. Сёння прадпрымальніцтва - гэта практычна траціна занятых у эканоміцы. Яны забяспечваюць траціну падаткаў, траціну несыравіннага экспарту і траціну дабаўленай вартасці, якія фарміруюць наш ВУП. Гэтая дынаміка - і ёсць вынік дзейнасці Дэпартамента па прадпрымальніцтве.

Што датычыцца банкруцтва, то тут ключавыя задачы вызначаны Кіраўніком дзяржавы. Галоўнае - працаваць на апярэджанне і не даводзіць сітуацыю да крытычнай. Але прадпрыемствы, як і любы жывы арганізм, не могуць без абнаўлення. Шлях адных ляжыць праз удасканаленне, мадэрнізацыю і далейшае развіццё. Перспектывы іншых заключаюцца ў тым, каб завяршыць сваю дзейнасць, прайсці працэдуру трансфармацыі і атрымаць тым самым другі шанц. Інструментам цывілізаванага пераходу старога бізнэсу ў новы якраз і з'яўляецца банкруцтва. І ў гэтым наш Дэпартамент адыгрывае значную ролю», - падкрэсліў Міністр эканомікі.

Аляксандр Чарвякоў павіншаваў усіх супрацоўнікаў са святам і адзначыў іх працу Ганаровымі граматамі і Падзякамі.