Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Міністр эканомікі сустрэўся з Міністрам ЕЭК па прамысловасці і АПК

7 ліпеня 2020 года адбылася сустрэча Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Чарвякова з Членам Калегіі (Міністрам) Еўразійскай эканамічнай камісіі па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу Артакам Камалянам.

На сустрэчы былі закрануты актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў галіне прамысловасці і аграпрамысловага комплексу, а таксама магчымыя напрамкі і механізмы развіцця прамысловай кааперацыі.