Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Міністр эканомікі зацвердзіў план стартап-мерапрыемстваў на 2020 год

 

Міністрам эканомікі Аляксандрам Чарвяковым зацверджаны ўзгоднены з зацікаўленымі План правядзення стартап-мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь на 2020 год. Планам прадугледжваецца правядзенне 60 арганізацыямі звыш 560 стартап-мерапрыемстваў на працягу 2020 года у сталіцы і рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.

Практыка падрыхтоўкі штогадовых Планаў правядзення стартап-мерапрыемстваў склалася з 2012 г. i паспяхова зарэкамендавала сябе ў працэсе ўзаемадзеяння Мінэканомікі, аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама) з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку і правядзення стартап-мерапрыемстваў. Гэта дазваляе названым арганізацыям карыстацца арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падтрымкай мясцовых органаў улады.

Паказчыкі

2012

2013

2014

2015

2016

2017

2018

2019

Колькасць стартап-мерапрыемств

167

157

123

171

375

496

792*

449 (план)

Агульная колькасць удзельнікаў стартап-мерапрыемстваў, чал

8100

4179

4866

5168

19840

22628

39 720*

**

* З улікам праведзеных мерапрыемстваў бізнес-інкубатарам ПВТ;

** інфармацыя будзе прадстаўлена арганізатарамі стартап-мерапрыемстваў да 25 лютага 2020.

Штогод павялічваецца і колькасць арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па арганізацыі і правядзенню стартап-мерапрыемстваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час Мінэканомікі ўзаемадзейнічае з больш за 50 арганізацыямі, уключаючы рэгіянальныя ўніверсітэты і камітэты БРСМ, пры тым, што ў 2012 г. такіх арганізацый налічвалася толькі пяць.

Для забеспячэння ўзаемадзеяння вышэйзгаданых арганізацый з органамі дзяржаўнага кіравання вызначаны пералік службовых асоб аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама адказных за рэалізацыю мерапрыемстваў, што прадугледжваюць развіццё і дзяржаўную падтрымку стартап-руху ў Рэспубліцы Беларусь.

• План правядзення стартап-мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь на 2020 год

• Кантактная інфармацыя аб службовых асобах аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама), Міністэрства адукацыі, якія курыруюць арганізацыю выканання мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць развіццё і арганізацыйна-інфармацыйную падтрымку стартап-руху ў Рэспубліцы Беларусь

• Спіс арганізацый