Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Напярэдадні Свята працы на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбудзецца афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару

21 красавіка 2021 г. Кiраўнiком дзяржавы падпісаны Указ № 158 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2016-2020 гады і 2020 год».

За дасягненне найлепшых вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках працы за 2016-2020 гады пераможцамі прызнаны Брэсцкая і Мінская вобласці, а таксама г. Мiнск.

Па выніках працы за 2020 год на Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 65 пераможцаў. Сярод іх - 8 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і 57 арганізацый.

Сярод раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах пераможцамі сталі: у Брэсцкай вобласці - Камянецкі і Кобрынскі раёны і Ленінскі раён г. Брэста, у Гомельскай вобласці - Мазырскі раён, у Мінскай вобласці - Нясвіжскі і Лагойскі раёны, а таксама Савецкі і Першамайскі раёны г. Мінска.

У лік арганізацый-пераможцаў увайшлі юрыдычныя асобы і іх філіялы усіх формаў уласнасці. Лаўрэаты прадстаўлены ў прамысловасці, сельскай і рыбнай гаспадарцы, будаўніцтве, лясной гаспадарцы, а таксама ў сферы паслуг - у галіне сувязі і тэлекамунікацый, гандлі, адукацыі, навуцы, ахове здароўя, сацыяльным абслугоўванні, турызме.

Улічваючы важнасць і значнасць для ўсёй краіны суладнай працы сістэмы аховы здароўя ва ўмовах пандэміі, Кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова дадаткова заахвоціць самаадданую працу медыцынскіх работнікаў: на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках працы за 2020 год у намінацыі сярод «арганiзацый аховы здароўя» занесена 14 арганізацый.

Напярэдадні Свята працы 30 красавіка 2021 г. на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбудзецца афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару.