Галоўная / Навiны

Новыя «скрынкавыя рашэнні» дапамогуць паспяховаму старту бізнесу ў сферы грамадскага харчавання

13/12

 Мінэканомікі працягвае серыю інфармацыйных паведамленняў аб распрацоўцы ў рамках сумеснага з ПРААН праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца ЕС, тыпавых «скрынкавых рашэнняў» для адкрыцця і развіцця сваёй справы ў Беларусі.

Сёння мы публікуем інфармацыю аб скрынкавых рашэннях «Кавярня» і «Кейтэрынг». Для старту бізнеса ў гэтых сферах вам неабходны мінімальныя ўкладанні, а таксама памяшканне, мэбля, абсталяванне плюс нядрэнныя навыкі арганізатара і перагаворшчыка.

Сакрэт поспеху сваёй справы тут просты. Як бы не складалася сітуацыя, попыт на дастаўку прадуктаў харчавання будзе заставацца заўсёды. Разумная бізнэс-мадэль, крэатыўны падыход і пісьменны выбар месца дазволяць прыцягнуць у вашу кавярню шматлікіх аматараў кубачка кавы з булачкай.

  Прапанаваныя рашэнні распрацаваны прадпрымальнікамі, якія маюць практычны вопыт у стварэнні і развіцці такой справы. Дзякуючы іх рэкамендацыям, вы правільна ўкараніце розныя бізнэс-мадэлі, падрыхтуеце юрыдычную і бухгалтарскую аснову для адкрыцця і вядзення сваёй справы, пісьменна праведзяце аналіз працы канкурэнтаў і маркетынгавую кампанію, павялічыце эфектыўнасць вашай дзейнасці і, зразумела, прымножыце свае ўкладанні. Іншымі словамі - даможацеся поспеху.

Прадстаўленыя вашай увазе «скрынкавыя рашэнні» традыцыйна складаюцца з чатырох тэматычных блокаў: «Бізнес-мадэляванне», «Юрыспрудэнцыя», «Фінансавая мадэль» і «Маркетынг», якія тычацца асноўных пытанняў пісьменнага запуску і развіцця ўласнай справы.

Усяго ў рамках праекту прадугледжана да распрацоўкі 20 рашэнняў. «Кейтэрынг» і «Кавярня» з'яўляюцца адпаведна, трынаццатым і чатырнаццатым. Праца над астатнімі працягваецца.

Спампоўвайце і выкарыстоўвайце іх для адкрыцця свайго бізнэсу! Жадаем вам паспяховай рэалізацыі планаў, крэатыўных ідэй, удзячных кліентаў, стабільнасці і працвітання. 

Коробочное решение 13. Кейтеринг (PDF документ/2.15 MB)

Коробочное решение 14. Кофейня (PDF документ/705.62 KB)

13 Финансовая модель. Кейтеринг для агроусадеб_праздников_обеды на работу (XLSX файл/65.03 KB)

14 Финансовая модель.Кофейня с продажей кондитерских изделий (XLSX файл/66.8 KB)

Тэгі