Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

24/03
 

o   Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў выступіў з дакладам на дзесятай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

o   Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у III Кангрэсе свабодных эканамічных зон у Гомелі.

o   Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у нарадах у Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь па пытаннях падрыхтоўкі да пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

o   Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел у фармаце відэаканферэнцсувязі ў нарадзе ў Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Сівака па сітуацыі з падтапленнямі паводкавымі і адталымі водамі на тэрыторыі краіны.

o   Дэлегацыя Мінэканомікі і НДЭІ Мінэканомікі на чале з намеснікамі Міністра Дзмітрыем Ярашэвічам наведала мемарыяльны комплекс «Хатынь».

o   Апублікаваны інтэрв'ю намесніка Міністра эканомікі Алесі Абраменка газеце «Рэспублiка» і інфармагенцтву «Белта» аб ключавых дасягненнях у гандлёва-эканамічным узаемадзеянні Беларусі і Кітая, планах паглыблення супрацоўніцтва ў 2023-м.

o   Намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч прыняла ўдзел (у фармаце відэаканферэнцсувязі) у сустрэчы члена Калегіі (Міністра) па гандлі ЕЭК Андрэя Сляпнёва з членамі Рабочай групы высокага ўзроўню па выпрацоўцы прапаноў па збліжэнню пазіцый дзяржаў ЕАЭС у рамках кліматычнага парадку дня Рэспублікі Беларусь.

o   Дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юрый Тараканаў растлумачыў алгарытм дзеянняў антыкрызісных кіраўнікоў і іншых зацікаўленых пры падрыхтоўцы міравых пагадненняў, дзе павінны быць урэгуляваны пытанні запазычанасці за спажытыя прадпрыемствам энергарэсурсы.

o   Намеснік дырэктара Дэпартамента па прадпрымальніцтве Ірына Бабачонак выступіла перад слухачамі РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам» па тэмах: «Рэестр адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца па заявах юрыдычных асоб» і «Інфармацыйная сістэма электроннага ліцэнзавання. ГІС «Адзіны рэестр ліцэнзій».

o   Начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Сяргей Хрушчоў удзельнічаў у рабочай сустрэчы з Інстытутам сістэмных даследаванняў АПК НАН Беларусі па пытанню дапрацоўкі метадычных рэкамендацый па вызначэнню крытэрыяў аднясення харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны да тавараў з высокім дабаўленым коштам.

o   Начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў прыняў удзел у нарадзе (у фармаце ВКС) на ўзроўні экспертаў па пытанні падрыхтоўкі да першага пасяджэння Камісіі па кааперацыі і імпартазамяшчэнні ў прыярытэтных і высокатэхналагічных галінах прамысловасці ў рамках ЕАЭС.

o   Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Сяргей Тарашкевіч удзельнічаў у рабочай сустрэчы з зацікаўленымі ведамствамі па пытаннях цэнаўтварэння і забяспечанасці сыравінай у гарбарнай галіне.

o   Начальнік упраўлення эканомікі сацыяльнай сферы Аляксей Тарасенка і супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення метадалогіі і каардынацыі дзяржаўных праграм прынялі ўдзел у пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў пад кіраўніцтвам намесніка Прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі. На пасяджэнні разгледжаны актуальныя пытанні развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь, уключаючы выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Беларусь гасцінная» на 2021-2025 гады і Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму да 2035 года.

o   Начальнік упраўлення базавых галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Юрый Іваноў удзельнічаў у нарадзе (у фармаце ВКС) па пытанні правядзення аналізу выкарыстання прадпрыемствамі кабельнай прадукцыі з мэтай скарачэння яе імпарту і павелічэння выкарыстання айчыннага кабеля.

o   Начальнікам аддзела міжнароднай тэхнічнай дапамогі Іванам Бельчыкам, яго намеснікам Ганнай Смольскай і іншымі зацікаўленымі сумесна з Канцылярыяй Саветніка па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства КНР у Беларусі, кітайскай управакампаніяй, генпадрадчыкам праведзена чацвёртая каардынацыйная нарада па праекту тэхніка-эканамічнай дапамогі «Басейн мiжнароднага стандарту».

o   Намеснік начальніка ўпраўлення базавых галін прамысловасці галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Андрэй Цярэшчанка прадставіў Мінэканомікі на нарадзе (арганізаванай Міністэрствам прамысловасці) па абмеркаванні пытанняў выплаты і спагнання утылізацыйнага збору.

o   Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця ўдзельнічалі ў пасяджэнні Міжведамаснай экспертнай групы па экалагічным напрамку работы па дасягненню Мэт устойлівага развіцця пры Мінпрыроды.

o   Аддзелам міжнароднай тэхнічнай дапамогі і кітайскімі экспертамі праведзены кансультацыі па розных аспектах рэалізацыі праектаў па падтрымцы развіцця Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

o   Адбыліся нефармальныя кансультацыі паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі па праекце Пагаднення аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый.

o   Стартавала грамадскае абмеркаванне праекта Пастановы Міністэрства эканомікі «Аб зацвярджэнні форм пратаколаў па таргах ў працэдурах неплацежаздольнасці або банкруцтва».

o   Завершана прыарытызацыя праектаў актуалізаванага Нацыянальнага інфраструктурнага плана Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады.

o   Апублікаваны папярэднія вынікі рэалізацыі ў 2022 годзе дзяржпраграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021-2025 гады.

o   Падтрыманы праекты:

o   пастановы Урада, які прадугледжвае атрыманне арганізацыямі-нарыхтоўшчыкамі прамых выплат (надбавак), што прадастаўляюцца ў выглядзе субсідый са сродкаў мясцовых бюджэтаў, за рэалізаваную і (або) накіраваную ў апрацоўку (перапрацоўку) сельскагаспадарчую прадукцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;

o   пастановы Савета Міністраў «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2008 г. № 168», падрыхтаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

o   распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае змяненні ад 30 ліпеня 2020 г. № 145рп «Аб фінансавым аздараўленні зверагадоўчай галіны спажывецкай кааперацыі», у сувязі з рэарганізацыяй гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза» шляхам адасаблення «"Гроднакаапмех»;

o   пастановы Савета Міністраў «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае скарачэнне тэрмінаў ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у галіне абыходжання з адходамі і мытнага рэгулявання, падрыхтаваны Мінпрыроды;

o   пастановы Савета Міністраў «Аб зацвярджэнні Палажэння аб камісіі па рэгуляванні ўзроўневага рэжыму на паверхневых водных аб'ектах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», падрыхтаваны Мінпрыроды;

o   пастановы Савета Міністраў «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь», які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у сферу аўтамабільных перавозак.

 

Тэгі