Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня
26/09
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар на сустрэчы з Міністрам эканамічнага развіцця Расіі Максімам Рашэтнікавым абмеркаваў далейшую стратэгію ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі на інтэграцыйным трэку, ход распрацоўкі саюзнага прагнозу і ўзаемадзеянне ў сферы турызму
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар сустрэўся з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым для абмеркавання шырокага спектру пытанняў: ад рэалізацыі саюзных праграм да ўдасканалення механізмаў фінансавання сумесных праектаў
- Міністр эканомікі Юрый Чабатар правёў перамовы з членам калегіі (міністрам) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Максімам Ермаловічам аб выкананні Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, распрацоўцы дэкларацыі-2030 і падрыхтоўцы пасяджэння Еўразійскага Міжурадсавета, якое пройдзе ў г. Мінск 29-30 верасня 2025 г.
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец прадставіў Мінэканомікі на мерапрыемствах Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму, а таксама пракаментаваў журналістам «на палях» форуму перспектывы лічбавай трансфармацыі айчыннай прамысловасці
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец і начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў наведалі Парк высокіх тэхналогій і абмеркавалі пытанні стварэння і ўкаранення рабатызаваных сістэм у вытворчыя працэсы прадпрыемстваў
- Першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец правёў сустрэчу з маладымі спецыялістамі Мінэканомікі
- пад кіраўніцтвам намесніка міністра эканомікі Кірыла Машарскага адбылося пасяджэнне Рабочай групы па пытаннях індывідуальных прадпрымальнікаў пры ГКС па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі
- намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская ў рамках рабочай паездкі ў Жыткавіцкі раён Брэсцкай вобласці прыняла ўдзел у нарадзе пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Юрыя Шулейка і члена Савета Рэспублікі Міхаіла Русага па абмеркаванні прамежкавых вынікаў рэалізацыі Праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся
- пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Марыі Мажынскай адбыліся чарговыя пасяджэнні пастаяннай Міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах
- намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прыняла ўдзел і выступіла з прывітальным словам на адкрыцці выставы Кітайскага медыцынскага абсталявання ў індустрыяльным парку «Вялікі Камень»
- намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка прадставіла Мінэканомікі на пасяджэнні Савета ЕЭК пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Наталлі Пяткевіч
- начальнік галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Алена Васілеўская прыняла ўдзел ва пагаджальнай нарадзе па праекце ўказа Прэзідэнта «Об организации скоростного пассажирского железнодорожного сообщения», падрыхтаваным Міністэрствам транспарту і камунікацый
- намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Мінэканомікі Валерыя Сакун і кансультант галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Таццяна Мельнік прынялі ўдзел у нарадзе па праекце Плана развіцця агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года і прапановах па ўнясенні змяненняў у права ЕАЭС у сферы энергетыкі, праведзеным Міністэрствам энергетыкі
- намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Мінэканомікі Марыя Фларану прыняла ўдзел у працы Міжнароднага форуму па атамных і сумежных галінах World Atomic Week у г. Масква
- начальнік упраўлення кантролю, атэстацыі і прававой работы Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Юлія Старкова і кансультант упраўлення Станіслаў Садоўнікаў удзельнічалі ў прэзентацыі навукова-практычнага каментара да главы 25 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Преступления против порядка осуществления экономической деятельности»
- начальнік Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтву Аляксандр Гарбун падзяліўся меркаваннем аб эфектыўнасці санацыі ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» па завяршэнні пасяджэння эканамічнага суда Гомельскай вобласці па разглядзе вынікаў дзейнасці прадпрыемства
- у рамках Беларускага прамыслова–інавацыйнага форуму-2025 Мінэканомікі сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праведзена 15-я біржа субкантрактаў у прамысловасці.

