Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Праца Мінэканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі за тыдзень.

 




  • адбыўся цыкл рабочых паездак кіраўніцтва ў рэгіёны для садзейнічання ў вырашэнні праблемных пытанняў і вызначэнні перспектыў развіцця тэрыторый з колькасцю «80 плюс» пры распрацоўцы пяцігадовых праграмных дакументаў
  •  праведзены шэраг рэгіянальных рабочых сустрэч з прадстаўнікамі бізнес-саюзаў і прадпрымальніцкіх структур па прапановах змены падаткаабкладання і ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці
  •  прынята рашэнне аб рэгістрацыі УА «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт» у якасці цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва
  •  выпрацаваны сумесна з Белстатам падыходы па стварэнню ў Беларусі цэласнай сістэмы ўліку і ацэнкі нацыянальнага багацця
  •  падтрыманы Урадам прапановы Мінэканомікі па карэкціроўцы сістэмы ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграм
  •  разгледжаны на пасяджэнні пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржпраграмах змены ў дзяржпраграму "Навукова-інавацыйная дзейнасць НАН Беларусі» на 2021 - 2025 гг. і асобныя праблемныя пытанні па рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржпраграм «Будаўніцтва жылля» і «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе»
  •  падрыхтаваны сумесна з Мінэнерга праекты індыкатыўных балансаў па газе і электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы ў частцы параметраў Рэспублікі Беларусь на 2022 год
  •  абмеркаваны на пляцоўцы МЖКХ падыходы па дапрацоўцы праекта Канцэпцыі ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2030 года
  •  уступіў у сілу новы Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2021 г. № 215 "Аб змяненні указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" па пытаннях індустрыяльнага парку «Вялікі камень»
  •  выпрацаваны з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь адзіныя падыходы ў далейшай працы над праектам Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці»
  •  абмеркаваны з экспертамі ЕФСР перспектывы ўдасканалення заканадаўства аб неплацежаздольнасці
  • падпісаны дадатак да пратаколаў аб рэалізацыі праектаў тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" і "Басейн міжнароднага стандарту"
  • намечаны з ПРААН канкрэтныя крокі па ўзаемадзеянню ў сферы ўстойлівага развіцця
  •  вызначаны алгарытм дзеянняў па далейшаму ўдзелу Мінэканомікі ў Праграме абмену ведамі Рэспублікі Карэя на 2022-2024 гады
  •  прыняты ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека»