Галоўная / Навiны

Праца Міністэрства эканомікі. Галоўныя падзеі, праекты, вынікі тыдня

22/09
 

 

  • Пад старшынствам Міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова на пляцоўцы НДЭІ Мінэканомікі адбылася рабочая нарада па пытаннях вызначэння стратэгічных перспектыў развіцця Рэспублікі Беларусь з удзелам кіраўніцтва ДКНТ, БІСД, Інстытута эканомікі НАН Беларусі, Банка развіцця
  • Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар прыняў удзел і выступіў з дакладам на XVII Гомельскім эканамічным форуме.
  • Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар наведаў шэраг прадпрыемстваў Гомельскай вобласці, знаёміўся на месцах з ходам рэалізацыі даручэння Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён–адзін праект», абмеркаваў з кіраўніцтвам арганізацый пытанні і шляхі іх рашэння, якія ўзнікаюць пры гэтым.
  • Першы намеснік Міністра эканомікі Юрый Чабатар і дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч прынялі ўдзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі па разглядзе ў першым чытанні праекта Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях ліцэнзавання»
  • Намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун пракаментаваў журналістам вынікі працы эканомікі ў студзені-жніўні 2023г.
  • Намеснік Міністра эканомікі Андрэй Картун прыняў удзел у ток-шоу «По существу» тэлеканала «Столичное телевидение»: расказаў аб новых напрамках развіцця беларуска-расійскай эканамічнай інтэграцыі, росце даверу беларусаў да нацыянальнай валюты, растлумачыў бягучую дынаміку цэн
  • Намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка ўручыла прадстаўнікам 19 ведамстваў Рэспублікі Беларусь узнагароды за распрацоўку паслужна-інвестыцыйнага Пагаднення ў рамках СНД
  • Намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка правяла рабочую сустрэчу з дэлегацыяй Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі
  • Дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч, выступіла з дакладам аб развіцці вытворчай кааперацыі малога бізнесу і буйных прадпрыемстваў на Секцыі №3 XVII Гомельскага эканамічнага форуму
  • дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч прыняла ўдзел у рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі Агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу па абмеркаванні механізму імплементацыі ў заканадаўства спецыялізаванага паказчыка «Нацыянальнага індэкса адміністрацыйнай нагрузкі»
  • Начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Мінэканомікі Уладзімір Лабанаў выступіў з дакладам аб ключавых напрамках паглыблення прамысловай кааперацыі ў Саюзнай дзяржаве на секцыі № 1 XVII Гомельскага эканамічнага форуму.
  • Начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў прадставіў Мінэканомікі на першым пасяджэнні рабочай групы па прапрацоўцы падрыхтаванай расійскім бокам дарожнай карты стварэння Рэспубліканскага цэнтра адытыўных тэхналогій.
  • Размешчана на сайце інфармацыя да Указа Прэзідэнта ад 13 верасня 2023 г. №285
  • Апублікавана аб'ява аб правядзенні конкурсу інвестпраектаў малога бізнесу, які праводзіць Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

Тэгі