Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Сяргей Міцянскі правёў шэраг сустрэч і перагавораў па лініі ЕАЭС падчас рабочай паездкі ў Маскву.

Учора, 1 снежня 2021 года, у штаб-кватэры ЕЭК адбылася рабочая сустрэча намесніка Міністра эканомікі Беларусі Сяргея Міцянскага і Члена Калегіі (Міністра) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Вараса Сіманяна. У парадак дня ўвайшлі пытанні функцыянавання і развіцця ўнутраных рынкаў ЕАЭС.

Сяргей Міцянскі падкрэсліў нацэленасць нашай краіны на канструктыўную працу па ўстараненню перашкод на еўразійскай прасторы.

«Зараз рыхтуем канкрэтныя прапановы, каб паскорыць працэс устаранення перашкод і бар'ераў для тавараў і паслуг на рынку ЕАЭС. Адпрацуем адпаведным чынам метадалогію, і пакет дакументаў у хуткім часе накіруем у ЕЭК», - паведаміў намеснік Міністра эканомікі.

Варас Сіманян са свайго боку адзначыў, што развіццё і паглыбленне кааперацыйных сувязей з'яўляецца важнай састаўной часткай устаранення перашкод на ўнутраным рынку Саюза, што істотна ўплывае на эканоміку краін ЕАЭС.

"Важна знайсці збалансаваны падыход у працы і стварыць больш дакладны інструментарый, які садзейнічае ўстараненню перашкод на ўнутраным рынку Саюза", - канстатаваў міністр ЕЭК Варас Сіманян.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся прыклады канкрэтных бар'ераў, якія бачыцца мэтазгодным устараніць, ход працы па рэалізацыі "дарожнай карты" па ўстараненню выняткаў і абмежаванняў, а таксама пытанні развіцця цыфравізацыі на еўразійскай прасторы.

Рабочы дзень Сяргея Міцянскага працягнуўся ўдзелам у нарадзе на пляцоўцы ЕЭК пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргея Глазьева па пытанні стварэння Кансультатыўнага камітэта па развіцці інтэграцыі.

Удзельнікамі былі вызначаны падыходы да арганізацыі ўзаемадзеяння бакоў пры падрыхтоўцы прапаноў аб развіцці інтэграцыі ў рамках ЕАЭС, у тым ліку адносна новых напрамкаў супрацоўніцтва. Таксама дасягнута дамоўленасць аб пачатку працы Кансультатыўнага камітэта па міжнародным супрацоўніцтве.

Сёння, 2 снежня, Сяргей Міцянскі ў складзе беларускай дэлегацыі прыняў удзел у 2-м Еўразійскім кангрэсе "Ключавыя інвестыцыйныя праекты - сістэмныя драйверы эканамічнага росту ў ЕАЭС". На мерапрыемстве былi абмеркаваны пытанні праектнага фінансавання, узмацнення прамысловай кааперацыі, выкарыстання рэсурсаў Еўразійскага банка развіцця для рэалізацыі шасці буйных транспартных інфраструктурных праектаў краін Саюза.

Рабочы дзень намесніка Міністра эканомікі Сяргея Міцянскага працягнецца на пасяджэнні Савета ЕЭК, якое ўпершыню за апошнія два гады праходзіць у Маскве ў вочным фармаце.