Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Сяргей Міцянскі: ужо разгледжана на прадмет аптымізацыі больш за 400 адміністрацыйных працэдур

Аб гэтым расказаў сёння, 3 снежня 2021 года, намеснік Міністра эканомікі Сяргей Міцянскі карэспандэнту БелТА перад пачаткам чарговага пасяджэння рабочай падгрупы па зніжэнні нагрузкі на бізнес.

“Мы бачым, што праца ідзе актыўна і эфектыўна. Ужо праведзена два дзясяткі пасяджэнняў, разгледжаны шматлікія і канкрэтныя прапановы дзяржорганаў, дэпутатаў і сенатараў, прадстаўнікоў дзелавой супольнасці на прадмет аптымізацыі больш як 400 адміністрацыйных працэдур. Большасць з іх была падтрымана. Гэта азначае, што прапановы былі сур'ёзна і глыбока прапрацаваны бізнесам, які зацікаўлены зніжаць свае выдаткі, паляпшаючы якасць узаемадзеяння з органамі ўлады ў рамках адмінпрацэдур. А дзяржава, са свайго боку, імкнуцца асучасніць працэс аказання паслуг, у тым ліку шляхам яго пераводу ў "лічбу", - падкрэсліў Сяргей Міцянскі.