Галоўная / Навiны

Станіслаў Садоўнікаў: своечасовыя кіраўнічыя рашэнні паскараюць выхад прадпрыемстваў на стабільную працу

13/12

 Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Станіслаў Садоўнікаў, выступаючы з лекцыяй у рамках павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання акцыянерных таварыстваў. Выступленні праходзілі 7 i 12 снежня ў  Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце і ў Цэнтры павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы Дзяржкаммаёмасці.

Як асабліва адзначыў прадстаўнік Мінэканомікі, ад удзелу міністэрстваў, канцэрнаў і выканкамаў ва ўпраўленні дасудовым і судовым аздараўленнем у першую чаргу залежыць поспех у папярэджанні крызісу на прадпрыемствах і аднаўленне нармальнай работы ў ходзе разгляду судовай справы. Такі ўдзел дзяржаўных органаў забяспечвае развіццё асобных рэгіёнаў і галін у цэлым, у тым ліку ўзровень даходаў і занятасці мясцовага насельніцтва.

У сувязі з гэтым праектам Закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" пашыраецца зона адказнасці галіновых органаў і выканкамаў у частцы антыкрызіснага кіравання падведамнымі дзяржаўнымі прадпрыемствамі і акцыянернымі таварыствамі з доляй дзяржавы ў статутным фондзе.

Тэгі