Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Стартаваў асноўны этап працы па аптымізацыі адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес

 

24 верасня 2021 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 548 «Об административных процедурах, осуществляемых в отношении субъектов хозяйствования».

З прыняццем гэтага дакумента завершаны падрыхтоўчы этап працы па пераглядзе адміністрацыйных працэдур, што праводзіцца ў рамках рэалізацыі палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2021 г. № 240 «Об административных процедурах, осуществляемых в отношении субъектов хозяйствования».

Пастановай зацверджана новая версія Адзінага пераліку, дзе кансалідаваны ўсе апісаныя ў розных нарматыўных прававых актах, уключаючы рашэння ЕЭК, адміністрацыйныя працэдуры для бізнесу. Выкарыстоўваемыя ў пераліку фармулёўкі максімальна уніфікаваны і скарочаны для разумення шырокага круга асоб, а таксама згрупаваны па сферах і выбудаваны па іерархічным прынцыпе. Для кожнай адміністрацыйнай працэдуры вызначаны орган-рэгулятар. Усталявана форма рэгламенту адміністрацыйнай працэдуры.

Наперадзе асноўны, самы адказны, ёмісты і дынамічны, этап працы па аптымізацыі адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес. Задача стаіць амбіцыйная - забяспечыць татальны перагляд i скарачэнне да 75 працэнтаў колькасці адміністрацыйных працэдур у кожнай сферы эканамічнай дзейнасці, дакументаў, што прадстаўляюцца суб'ектамі гаспадарання для іх ажыццяўлення, а таксама тэрмінаў выдачы дазвольных дакументаў, тэхнічных рэгламентаў, якія змяшчаюць розныя нормы і патрабаванні да бізнэсу.

Сфера адміністрацыйных працэдур вельмі шырокая. Таму Мінэканомікі разлічвае на актыўны ўдзел бізнес-супольнасці ў гэтай працы. Асабліва актуальна гэта будзе на этапе падрыхтоўкі рэгламентаў адміністрацыйных працэдур, які ўжо стартаваў.

У цяперашні час на пляцоўцы Мінэканомікі з ліку прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, бізнесу, дэпутатаў, міжнародных арганізацый фармiруюцца рабочыя падгрупы для выпрацоўкі абгрунтаваных прапаноў па скарачэнні і спрашчэнні адміністрацыйных працэдур па асобных сфер грамадскіх адносін.

Запрашаем усіх жадаючых актыўна ўключацца ў гэтую працу, удзельнічаць у грамадскім абмеркаванні распрацоўваных рэгламентаў адміністрацыйных працэдур.

Сачыце за навінамі на нашым сайце!