Галоўная / Навiны

Супрацоўнікі Мінэканомікі даведаліся больш пра гісторыю стварэння Асноўнага закону краіны

28/03
 

Сёння ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі наведалі Прэзідэнцкую бібліятэку. Супрацоўнікі Мінэканомікі азнаёміліся з экспазіцыяй, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праслухалі лекцыю, прысвечаную гісторыі стварэння Асноўнага закону краіны.

У склад экспазіцыі ўвайшлі ўсе выданні Канстытуцыі Беларусі: пачынаючы з 1919 года да нашых дзён.

У аддзеле старадрукаў і рэдкіх выданняў эканамісты азнаёміліся з унікальнымі кнігамі, сярод якіх Статут Вялікага Княства Літоўскага (па сутнасці, першая еўрапейская канстытуцыя), кнігі з бібліятэкі роду Радзівілаў, выданні па эканоміцы і праве даваеннага перыяду.

Тэгі