Карта сайта
Версія для людзей са слабым зрокам
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч абмеркавала павышэнне эфектыўнасці працы горадаўтваральных прадпрыемстваў Рагачова

У рамках выездаў членаў рэспубліканскіх інфармацыйных груп і ў мэтах абмеркавання бягучых пытанняў працы прадпрыемстваў 26 красавіка 2021 года намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч наведала Рагачоўскі раён.

Намеснік міністра эканомікі наведала горадаўтваральныя прадпрыемствы рэгіёну - філіял «Рогачевжелезобетон» ААТ «Кричевцементшифер», Рагачоўскі завод «Дыяпраектар», ЗАТ «Рэмеза». Падчас размовы з кіраўніцтвам і калектывамі аналізаваліся бягучае становішча спраў, фінансавы стан арганізацый і перспектывы развіцця, а таксама меры па павышэнню эфектыўнасці іх працы.

Так, падчас наведвання «Рогачевжелезобетон» Таццяна Банцэвіч правяла сустрэчу з працоўным актывам, у якой таксама прыняў удзел старшыня Рагачоўскага райвыканкама Віталь Сушко.

- Самае галоўнае для гэтага прадпрыемства - праца з запасамі гатовай прадукцыі, рытмічная загрузка вытворчых магутнасцяў і эфектыўная стратэгія, - падкрэсліла падчас сустрэчы Таццяна Бранцэвіч. - Гэта дасць магчымасць забяспечыць бясстратную дзейнасць арганізацыі, выплачваць дастойную заработную плату і планаваць далейшае развіццё.

(фота - slova.by)