Версія для людзей са слабым зрокам
Карта сайта
бел
Меню
Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: Энергетыка - гэта аснова для развіцця эканомікі і бізнесу

У Мінску з 12 па 15 кастрычніка 2021 года праходзіць юбілейны XXV Беларускі энергетычны і экалагічны форум EnergyExpo 2021. У бягучым годзе мерапрыемства прымеркавана да 90-годдзя беларускай энергасістэмы.

Традыцыйна праграма форуму ўключае правядзенне выстаў, круглых сталоў, канферэнцый, прэзентацый і інш. У цэнтры ўвагі - стратэгічныя напрамкі развіцця энергетычнай галіны.

У мерапрыемствах форуму актыўна ўдзельнічаюць кіраўніцтва і эксперты Мінэканомікі.

Як падкрэсліла намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, «Энергетыка - гэта аснова для развіцця эканомікі і бізнэсу. Таму яна павінна быць эфектыўнай, сучаснай і, адпаведна, экалагічнай.

І відавочна, што ключавую ролю ў гэтым працэсе гуляе ўвод у эксплуатацыю БелАЭС. Праца атамнай станцыі дазволіць рэальнаму сектару перайсці на новы ўзровень, развіваць энергаёмістыя вытворчасці, пры гэтым захоўваючы экалагічны баланс».