Таццяна Бранцэвіч: людзі ў любым выпадку павінны атрымаць сумленна заробленыя грошы
Аб гэтым заявіла сёння, 24 лістапада 2022 года, намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас рабочай нарады, арганізаванай Дэпартаментам па санацыі і банкруцтве.
У анлайн-сустрэчы прынялі ўдзел кіраўніцтва тэрытарыяльных органаў па санацыі і банкруцтве і антыкрызісныя кіраўнікі.
Цэнтральным пытаннем парадку дня стала выплата запазычанасці па заработнай плаце арганізацыямі-банкрутамі.
Як адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства, незалежна на якой стадыі фінансавага аздараўлення ў дадзены момант знаходзіцца прадпрыемства, трэба, перш за ўсё, разлічыцца з працоўнымі калектывамі.
«Работнікі ў любым выпадку павінны атрымаць сумленна заробленыя грошы. Для гэтага трэба аператыўна рэалізоўваць актывы, якія асабліва не выкарыстоўваюцца, спаганяць дэбіторку, задзейнічаць усе магчымасці для пагашэння даўгоў па зарплаце. Выключыць фармалізм і цяганіну пры выкананні гэтай задачы.
Сумесная праца Мінэканомікі з дзяржорганамі і антыкрызіснымі кіраўнікамі дазволіла толькі ў бягучым квартале пагасіць запазычанасць больш як на 700 тысяч рублёў. Неабходна прыняць дадатковыя эфектыўныя рашэнні і жорстка пракантраляваць іх выкананне, каб і іншыя арганізацыі-банкруты "заплацілі па рахунках", - падкрэсліла Таццяна Бранцэвіч.
Падчас нарады выпрацаваны дзейсныя меры, прызначаныя забяспечыць выплату запазычанасці па зарплаце па кожнай з 9 арганізацый, і дадзены канкрэтныя даручэнні па тэрмінах іх рэалізацыі.