Таццяна Бранцэвіч: Мінэканомікі падтрымлівае ўзмацненне інвестыцыйнага складальніка дзяржпраграм
Аб гэтым заявіла сёння, 13 снежня 2022 года, намеснік Міністра эканомікі
Таццяна Бранцэвіч на чарговым пасяджэнні міжведамаснай камісіі па дзяржаўных
праграмах. Падчас мерапрыемства разглядаліся прапановы па карэкціроўцы
дзяржпраграм "Упраўленне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага
рынку" і "Аграрны бізнес".
Як адзначыла ў сваім выступленні Таццяна Бранцэвіч, дзяржпраграмы
з'яўляюцца магутным бюджэтным рычагом развіцця эканомікі, асабліва ў рэгіёнах.
«Дзяржава ўкладвае праз дадзеную прыладу значныя сродкі. Па
сутнасці, гэта наш унутраны рэзерв, які ў бягучых умовах трэба максімальна
эфектыўна задзейнічаць для дасягнення задач Праграмы-2025.
Мінэканомікі гатова падтрымліваць карэкціроўкі, якія ўзмацняюць
інвестыцыйны складальнік мерапрыемстваў дзяржпраграм. Пры гэтым павінен быць
пераканаўча даказаны значны эканамічны эфект ад такога "манеўру
фінансаваннем" або рэалізаваны інфраструктурныя праекты ў сацыяльнай
сферы, якія садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця людзей", - падкрэсліла
намеснік кіраўніка Міністэрства.