Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: Паспяховае развіццё краіны - гэта ўстойлівая эканоміка рэгіёнаў і высокія стандарты якасці жыцця людзей

25/11
 

Аб гэтым заявіла сёння, 25 лістапада 2022 года, намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у сваім прывітальным слове ўдзельнікам Магілёўскага рэгіянальнага форуму па ўстойлівым развіцці.

Таццяна Бранцэвіч нагадала, што на другой Канферэнцыі ААН у Рыа-дэ-Жанэйра ў 1992 годзе, дзе Беларусь была ўпершыню прадстаўлена ў якасці незалежнай дзяржавы, быў сфармуляваны пасыл: эканамічны рост - толькі ва ўзаемасувязі з працэсамі экалагічнай бяспекі і сацыяльнага развіцця. І гэтая ідэя натуральным чынам увасобілася ў нацыянальных дакументах.

«Паспяховае развіццё краіны - гэта, у першую чаргу, устойлівая эканоміка рэгіёнаў і высокія стандарты якасці жыцця незалежна ад месца пражывання. Усё гэта дасягальна толькі пры эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў і дакладным плане дзеянняў.

Дзяржава са свайго боку паслядоўна прымае меры, каб забяспечыць эфектыўны сімбіёз "эканоміка - экалогія". У мінулым годзе зацверджаны Нацыянальны план па развіццю "зялёнай" эканомікі да 2025 года. Акцэнт - на цыркулярнай эканоміцы, гэта значыць, эканоміцы замкнёнага цыклу. І сёння лічу важным абмеркаваць міжнародны вопыт у гэтым напрамку.

Паспяховае дасягненне мэт у галіне ўстойлівага развіцця патрабуе таксама актыўнай падтрымкі насельніцтва. Сёння мы назіраем усплёск цікавасці да дадзенай праблематыкі з боку грамадзянскай супольнасці, бізнэсу, навукі. Нядаўна праведзены конкурс лепшых практык па рэалізацыі Стратэгіі развіцця Магілёўскай вобласці пацвярджае гэта», - адзначыла намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

Тэгі