Галоўная / Навiны

Таццяна Бранцэвіч: Пры рэалізацыі дзяржпраграм важна дакладна абазначаць арыенціры, своечасова прымаць кіраўніцкае рашэнне

23/11
 

Аб гэтым заявіла сёння, 23 лістапада 2022г. намеснік Міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, каменціруючы вынікі пасяджэнняў пастаяннай міжведамаснай камісіі па дзяржаўных праграмах у кастрычніку - лістападзе бягучага года. Камісія разгледзела прапановы па ўдакладненні 24 з іх, прааналізавала праблемныя пытанні, узнятыя адказнымі заказчыкамі, і эфектыўнасць "працы над памылкамі", дапушчанымі ў мінулым годзе, выказала канкрэтныя заўвагі па асобных мерапрыемствах.

 «Дзяржпраграмы з'яўляюцца дзейсным інструментам праектавання і канструявання сацыяльна-эканамічных рэалій. Яны вызначаюць асноўныя задачы развіцця ўсіх сфер грамадства і мабілізуюць рэсурсы для іх выканання. Таму вельмі важна дакладна абазначаць арыенціры, і, пры неабходнасці, своечасова прымаць кіраўніцкае рашэнне. Такія змяненні дапушчальныя, калі садзейнічаюць актуалізацыі дзяржпраграм для выканання пастаўленых у іх задач.

Пры гэтым асноўны пасыл нязменны - безумоўнае дасягненне «запраграмаваных» вынікаў і, як следства, рашэнне мэт Праграмы-2025. Мегазадача - павышэнне ўзроўню жыцця людзей незалежна ад месца пражывання», - адзначыла Таццяна Бранцэвіч.

Па выніках разгляду змяненні закранулі практычна ўсе праграмы.

У прыватнасці, пры карэкціроўцы праграм "Адукацыя і маладзёжная палітыка", "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" акцэнт зроблены на інфраструктурных праектах. Пашыраны пералікі аб'ектаў адукацыі і аховы здароўя, якія плануецца пабудаваць (рэканструяваць) у 2022 - 2025 гадах. Дэталёва прапрацаваны крыніцы фінансавання будаўніцтва кожнага дзіцячага сада і школы, бальніцы і паліклінікі.

Важныя карэктывы ўнесены ў праграму "Будаўніцтва жылля". Павялічаны планавыя значэнні зводнага мэтавага паказчыка "ўзровень забяспечанасці насельніцтва жыллём у разліку на аднаго жыхара": замест зацверджаных раней 28,5 кв. м на чалавека ён складзе 29, 5 кв. м у 2025 годзе.

Пашыраны маштаб будаўніцтва аб'ектаў мінімальна неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры для новых участкаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. У новай рэдакцыі ён будзе прадугледжваць выкананне названых работ у тым ліку ў сельскай мясцовасці.

Тэгі